Type 1 Ho-Ni I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Type 1 Ho-Ni I
一式砲戦車.jpg
Тып самаходная артылерыйская ўстаноўка
Краіна Японія Японія
Баявая маса, т 15,42
Экіпаж, чал. 3
Гісторыя
Гады вытворчасці 1942
Гады эксплуатацыі 1942—1945
Колькасць выпушчаных, шт. 124
Войны Другая сусветная вайна
Асноўныя аператары Японія
Габарыты
Даўжыня, мм 5520
Шырыня, мм 2290
Вышыня, мм 2390
Дарожны прасвет, мм 400
Браніраванне
Тып брані сталёвая катаная гамагенная
Лоб корпуса, мм/град. 50
Борт корпуса, мм/град. 25
Дно корпуса, мм 8,5
Дах корпуса, мм 12
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 75-мм Тып 90
Тып гарматы наразная
Даўжыня ствала, калібраў 38,44
Боекамплект гарматы 54
Вуглы ВН, град. −5…+25
Вуглы ГН, град. ±10
Далёкасць стральбы, км 12
Рухомасць
Тып рухавіка Mitsubishi SA12200VD V-вобразны 12-цыліндравы двухтактавы дызельны паветранага астуджэння
Магутнасць рухавіка, к. с. 240
Хуткасць па шашы, км/г 38
Запас ходу, км 210
Удзельная магутнасць, к. с./т 11
Тып падвескі тып Хара
Пераадольваемы ўздым, град. 30—35
Пераадольваемая сценка, м 1
Пераадольваемы роў, м 2,5
Пераадольваемы брод, м 1

Самаходная артылерыйская ўстаноўка Тып 1 (яп.: 一式砲戦車 — літ. «танк з адной гарматай»), «Хо-Ні I» (яп.: ホニ I) — японская самаходная артылерыйская устаноўка (САУ) перыяда Другой сусветнай вайны. Створана ў 1941 годзе на шасі сярэдняга танка Тып 97 «Чы-Ха», у тым жа годзе было выраблена 26 адзінак гэтай САУ. «Хо-Ні I» у літаратуры часта адносяць да супрацьтанкавых САУ, аднак па сваім прызначэнні яна з'яўлялася САУ падтрымкі, больш прыстасаванай для стральбы з закрытых пазіцый. Выпушчаныя САУ выкарыстоўваліся японскімі войскамі ў баях на завяршальным этапе вайны.

Гісторыя распрацоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку вайны на Ціхім акіяне, падраздзяленні японскай імператарскай арміі пачалі сутыкацца з сярэднімі танкамі саюзнікаў, такімі як M4 Sherman. Японскім сярэднім танкам Тып 97 Чы-Ха бракавала брані або ўзбраення, каб справіцца з гэтай пагрозай, і была пачата праца над знішчальнікам танкаў[1].

Тып 1 Хо-Нi быў распрацаваны з выкарыстаннем існуючых шасі і рухавіка Тып 97, з заменай гарматнай вежы на 75-мм Тып 90 палявую гармату, усталяваную ў адкрытым каземаце, браняваным толькі з франту бакоў. (па аналогіі з раннімі знішчальнікамі танкаў нямецкімі Panzerjager). Тып 1 Хо-Нi І прызначаны для выкарыстання ў якасці самаходнай артылерыі ў танкавых дывізіях на далёкасцях да 12000м (7,5 мілі). Канструкцыя не прадугледжвала ўсталёўку абарончага кулямёту, таму разам з адкрытай структурай была вельмі ўразлівыя ў блізкім баі[2].

Гісторыя выкарыстоўвання[правіць | правіць зыходнік]

Ho-Ni Type 1.

Тып 1 Хо-Ні I ўпершыню была разгорнута ў баі пад час Лусонскай Бітвы на Філіпінах ў 1944 годзе, з абмежаваным поспехам, але тая невялікая колькасць гэтых САУ не магла аказаць уплыў на Бітву за Філіпіны.

Тып 1 Хо-Ні I выраблялася ў невялікіх колькасцях паміж 1941 і лістападам 1943 года, да заменены на Тып 2 Hо-Ni II з яе Тып 91 105mm гаўбіцай. Агульная колькасць вырабленых САУ гэтага тыпу ўсяго 124 адзінкі[3].

Большасць з захаваных адзінак былі размешчаны на японскіх хатніх выспах і з'яўляліся часткай абароны супраць прагназаванага амерыканскага ўварвання, і не ўдзельнічалі ў баях да капітуляцыі Японіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Foss, Christopher (2003). Great Book of Tanks: The World's Most Important Tanks from World War I to the Present Day. Zenith Press. ISBN 0-7603-1475-6.
  • Foss, Christopher (2003). Tanks: The 500. Crestline. ISBN 0-7603-1500-0.
  • Zaloga, Steven J. (2007). Japanese Tanks 1939-45. Osprey. ISBN 9781846030918.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Type 54-1

Зноскі

  1. Zaloga, Japanese Tanks 1939-45, p. 19
  2. Rickard, J (25 August 2008), «Type 1 Ho-Ni I Self-Propelled Gun» History of War.org
  3. «Japanese self-propelled guns» World War II vehicles

Шаблон:Бронетэхніка Японскай Імперыі