Type 54-1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Type 54-1
Класіфікацыя самаходная гаўбіца
Краіна Сцяг Кітая Кітай
Баявая маса, т 15,4
Экіпаж, чал. 7
Гісторыя
Вытворца NORINCO
Гады эксплуатацыі з 1970
Асноўныя аператары Сцяг Кітая
Габарыты
Даўжыня, мм 5650
Шырыня, мм 3060
Вышыня, мм 2680
Браніраванне
Тып брані сталёвая катаная
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 122-мм гаўбіца
Боекамплект гарматы 40
Вуглы ВН, град. 2,5 да +63
Вуглы ГН, град. ±22.5
Далёкасць стральбы, км 11,8
Іншае ўзбраенне 7,62-мм кулямёт Type-67
Рухомасць
Тып рухавіка 1хDeutz 6150L 6-цыліндравы дызельны водкаснага астуджэння
Магутнасць рухавіка, к. с. 257
Хуткасць па шашы, км/г 56
Запас ходу, км 450
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самаходная гаўбіца Тып 54-1  — кітайская самаходная артылерыйская ўстаноўка. Створана на шасі бронетранспарцёра Type 531.

Канструкцыя і характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Першы ўзор 122-мм самаходнай гаўбіцы Type 54, распрацаваны кітайскай фірмай NORINCO, уяўляў сабою стандартны бронетранспарцёр YW 531 (ці Type 531), узброены 122-мм гаўбіцай Type 54. Гармата з дэмантаванымі хобатамі лафета ўсталёўвалася ў задняй частцы дэсантнага аддзялення. Пазнейшая мадыфікацыя Type 54-1 адрозніваецца падоўжаным шасі, у якім замест чатырох ужываюцца пяць апорных каткоў. Гэтая машына больш устойлівая пры стральбе. Корпус самаходкі выкананы метадам зваркі з лістоў сталёвай качанай броні таўшчынёй да 12 мм і абараняе экіпаж ад агню стралковай зброі і аскепкаў снарадаў і мін малога калібру.

У кармавой частцы корпуса змантавана гаўбіца Type 54-1, што ўяўляе сабой копію расійскай гаўбіцы М-30. Яна мае кароткі ствол без дульнага тормазу, які не выступае за пярэдні габарыт машыны. Type 54-1 захавала ахоўны шчыток, але з бакоў, ззаду і зверху зусім адкрыта і не забяспечвае разліку ніякай абароны. Пры патрэбе гаўбіца і баявое аддзяленне цалкам зачыняюцца брызентавым чахлом. У гарызантальнай плоскасці прылада наводзіцца на цэль ў сектары ±22.5° адносна падоўжнай восі машыны. У вертыкальнай плоскасці вуглы навядзення ляжаць у межах ад −2,5® да +63'. Для стральбы з гарматы ўжываюцца стрэлы паасобнага зараджання з фугаснай, дымавой і асвятляльнай баявымі часткамі. Максімальная далёкасць стральбы складае 11800 м. У боекамплект машыны ўваходзяць 40 стрэлаў.

У якасці дапаможнага ўзбраення ўсярэдзіне САУ перавозіцца 7,62-мм кулямёт Type-67 (копія савецкага РП-46) з 1000 патронаў, які можа выкарыстоўвацца для стральбы па жывой сіле і паветраных цэлях.

У маторна-трансмісійным аддзяленні самаходнай гаўбіцы ўсталяваны шасціцыліндравы радовы дызель вадкаснага астуджэння 6150L, які развівае магутнасць 191 квт пры 2000 аб/мім. Пры руху па дарогах з цвёрдым пакрыццём самаходка развівае хуткасць 56 км/г і без дазапраўкі палівам можа прайсці да 450 км.

У склад хадавой часткі ў дачыненні да аднаго борта ўваходзяць пяць пакрытых гумай апорных каткоў, тры падтрымліваючых роліка, вядучыя колы пярэдняга і накіроўчыя колы задняга месцавання. Верхнія галіны гусеніц і часткова падтрымныя ролікі закрыты сталёвымі экранамі.

Самаходная гаўбіца Type 54-1 абсталявана інфрачырвоным прыборам начнога бачання, які ўсталяваны на працоўным месцы механіка-кіроўцы для кіравання САУ ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Сістэмы абароны ад зброі масавай паразы не прадугледжана.

Серыйная вытворчасць 122-мм самаходнай гаўбіцы Type 54-1 спынена. САУ знаходзіцца на ўзбраенні толькі кітайскага войска.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі