Перайсці да зместу

Scolecophidia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Typhlopoidea)
Scolecophidia

Ramphotyphlops braminus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Typhlopoidea

Сінонімы
Scolecophidia (Cope, 1864)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  634389
EOL  55702098
FW  38070

Scolecophidia, або Typhlopoidea, таксама чэрвепадобныя змеі[1] ці сляпыя змеі[2] — інфраатрад (або надсямейства) неядавітых змей. Адрозніваюцца рэдукаванымі вачыма, якія знаходзяцца пад непразрыстымі лускавінкамі.

Даўжыня 10-80 сантыметраў. Многія рысы будовы звязаны з жыццём у глебе. Цела ў іх звычайна тонкае, цыліндрычнае, чэрвепадобнае, укрыта з усіх бакоў аднолькавымі дробнымі, акруглымі, гладкімі, бліскучымі лускавінкамі. Хвост кароткі, тоўсты. Вочы рэдукаваныя, знаходзяцца пад скурай. Галава прыплюшчаная спераду, пакрыта буйнымі шчыткамі, косткі чэрапа шчыльна злучаны паміж сабой, маюцца накіраваныя назад зубы.

Пашыраны ў трапічных і субтрапічных абласцях у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Аўстраліі, у Сярэдняй Азіі водзіцца адзін від — слепазмейка.

Жывуць у глебе. Асобныя экзэмпляры могуць быць знойдзеныя на паверхні ў начны час або пасля моцных дажджоў. Зрэдку яны сустракаюцца нават на дрэвах, мабыць выкарыстоўваючы для перамяшчэння хады тэрмітаў.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца яйцамі і лічынкамі тэрмітаў і мурашак, таксама ядуць іншых мяккацелых членістаногіх і іх яйцы.

Яйцакладныя, некаторыя яйцажывародныя.

Надсямейства Typhlopoidea падзяляецца на сямействы Anomalepidae, Leptotyphlopidae і Typhlopidae. Выдзяляецца каля 300 відаў.

Слепуны сямейства Anomalepidae насяляюць трапічныя вобласці Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Яны маюць невялікую даўжыню (да 30-40 см). Прадстаўнікі рода Anomalepis адрозніваюцца наяўнасцю пары зубоў на ніжняй сківіцы.

Вузкаротыя змеі сямейства Leptotyphlopidae звычайна не дасягаюць даўжыні 30 см. Яны характарызуюцца наяўнасцю дробных, але моцных зубоў на ніжняй сківіцы, на верхняй сківіцы зубы ў іх адсутнічаюць. Leptotyphlopidae пашыраны ў Афрыцы, Паўднёва-Заходняй Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

Самае вялікае сямейства Typhlopidae некалі адносілі да яшчарак, а не змей. Яны дасягаюць значнай даўжыні (нават да 1 метра), маюць моцныя зубы на верхняй сківіцы. Пашыраны ў трапічных і многіх субтрапічных абласцях Афрыкі, Азіі, Амерыкі, Аўстраліі і Акіяніі.

Зноскі

  1. Жизнь животных. Т. 5. М., 1985
  2. britannica.com
  • Жизнь животных. В 7-ми т. Т. 5. Земноводные. Пресмыкающиеся — М.: Просвещение, 1985. (руск.)