Uraba lugens

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Uraba lugens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Uraba lugens Walker, 1863


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1377659
EOL  2866408

Uraba lugens — від лускакрылых сямейства Nolidae, шкоднік эўкаліпту. Жыве ў Аўстраліі. Вядомы найперш тым, што на лічынкавай стадыя носіць на сваёй галаве стос папярэдніх абалонак галавы[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вусень

Вусень афарбаваны ў чорны і жоўты колер, мае доўгія валасінкі з кнідацытамі[2]. Пасля лінькі пазбаўляюцца ад хітынавай абалонкі, акрамя яе галаўной часткі, якая застаецца зверху сапраўднай галавы, і так праз некалькі лінек у вусеняў утвараецца стос галоў (да 5-ці галоў), каб абараняцца ад прадстаўнікоў надсямейства Pentatomoidea, якія цэляцца колюча-смактальным ротавым апаратам прама ў галаву[3]. Ад іншых драпежнікаў абараняецца альбо з’едлівай зялёнай вадкасцю, альбо выкідваючы кішкі, падобна галатурыям. Імага маюць цёмна-шэрыя пярэднія крылы з чорнымі папярочнымі лініямі і плямамі, часам шырокай карычневай паласой па цэнтры, а колер задніх крылаў блізкі беламу, краі крылаў апушаныя. Вусы перыстыя.

Зноскі

  1. Какие гусеницы возят на своей голове стопку из нескольких старых голов? (руск.). facts.museum. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2023. Праверана 13 мая 2023.
  2. admin. Безумная Шляпница: Уникальная Гусеница Со Стопкой Шляп (руск.). WIDE WORLD (19 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2023. Праверана 13 мая 2023.
  3. Одна голова – хорошо, а три – шляпка (руск.). The Batrachospermum Magazine (14 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2022. Праверана 13 мая 2023.