VBA32
Выгляд
ВірусБлакАда | |
---|---|
Тып | Антывірус |
Распрацоўшчык | ТДА «ВірусБлакАда» |
Аперацыйная сістэма | Windows XP, Vista, Windows 7 |
Апошняя версія | 3.12.18.0 (Vba32) (1 лютага 2013) |
Ліцэнзія | shareware |
Сайт | ТДА "ВірусБлякАда", ООО "ВирусБлокАда" |
ВірусБлакАда(VBA32) — антывіруснае праграмнае забеспячэнне, распрацаванае беларускай кампаніяй ТДА «ВірусБлакАда».
Сістэмныя патрабаванні
[правіць | правіць зыходнік]Windows 2000 (SP4 і вышэй) / XP (SP2 і вышэй) / XP Professional x64 | Windows Vista (32/64-біт) | |
---|---|---|
Працэсар | Intel Pentium 300 МГц і вышэй (або эквівалентны) | Intel Pentium 800 МГц і вышэй (або эквівалентны) |
Памяць | 128 Мб | 512 Мб |
Свабоднае месца на жорсткім дыску | 50 Мб | 50 Мб |
Функцыі
[правіць | правіць зыходнік]- Праверка архіваў, створаных найболей ужывальнымі архіватарамі: RAR, ZIP, ARJ, TAR, GZIP, BZIP2, MS CAB.
- Апрацоўка і абясшкоджванне паведамленняў у паштовых базах Microsoft Outlook Express, Microsoft Outlook, The Bat!.
- Аўтаматычнае абнаўленне антывірусных баз і версій праграмы праз Інтэрнэт.
- Аўтаматычнае абнаўленне да новых версій без неабходнасці пераўсталёўкі.
- Выкарыстанне тэхналогіі «Deltapatching» для шматкратнага паніжэння аб'ёму інфармацыі, пампуемай з Інтэрнэту пры абнаўленні.
- Эўрыстычны аналізатар і тэхналогія распазнання вірусаў MalwareScopeТМ, якая значна падвышае эфектыўнасць барацьбы з новымі шкоднымі праграмамі.
- Ужыванне тэхналогіі SOTeCheck, якая пачынае работу пры малой актыўнасці камп'ютара, для паскарэння работы антывіруса.
- Эмулятар працэсара з дынамічнай трансляцыяй кода, які апрацоўвае паліморфныя, спакаваныя і зашыфраваныя вірусы, выкарыстоўваецца ў распакавальніку выкананых файлаў, апрацаваных праграмамі абароны кода ад даследавання і праграмамі-пакавальнікамі.
- Кантроль цэласнасці і аўтаматычная падмена пашкоджаных модуляў.
- Утыліта налады ўсталявальных пакетаў для працоўных станцый і файлавых сервераў.
- Утыліта аддаленай усталёўкі.
Вобласці ўжывання
[правіць | правіць зыходнік]- Персанальны камп'ютар.
- Працоўныя станцыі ў сеціве.
- Файлавыя серверы.
- Паштовыя серверы пад UNIX-сістэмамі.
- Серверы Lotus Domino на платформах Microsoft Windows і UNIX.
- Інтэрнэт-шлюзы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Праверка на вірусы он-лайн Архівавана 21 жніўня 2010.