Windows Vista
Windows Vista | |
---|---|
Распрацоўшчык | Microsoft Corporation |
Сямейства АС | Windows NT |
Заснавана на | Windows Server 2003[d] |
Першы выпуск |
30 лістапада 2006 (для карпаратыўных кліентаў) 30 студзеня 2007 (для звычайных карыстальнікаў) |
Апошняя версія | 6.0 (Build 6002.18005.090410-1830) Service Pack 2 (SP2) RTM — 25 мая 2009 |
Падтрымлівае мовы | некалькі моў[d] |
Падтрымлівае платформы | IA-32[d] і x86_64[d] |
Тып ядра | Гібрыднае ядро |
Інтэрфейс | Windows Aero |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Стан |
|
Вэб-сайт | Windows Vista - хатняя старонка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Windows Vista — аперацыйная сістэма сямейства Microsoft Windows NT, лінейкі аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх персанальных камп’ютарах. У стадыі распрацоўкі гэта аперацыйная сістэма мела кодавую назву «Longhorn».
У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар версіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэння «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб'ядноўвае назву «Vista» і нумар версіі, запісаны рымскімі лічбамі.
Windows Vista, як і Windows XP, — выключна кліенцкая сістэма. Microsoft таксама выпусціла серверную версію Windows Vista — Windows Server 2008.
30 лістапада 2006 года Microsoft афіцыйна выпусціла Windows Vista і Office 2007 для карпаратыўных кліентаў.[3]
Па даных вэб-аналітыкі ад W3Schools, па стане на кастрычнік 2011 года, доля рынка Windows Vista роўная ▼ 5,5 %; гэта значэнне дасягала максімуму ў 18,6 % у кастрычніку 2009 года[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На раннім этапе распрацоўкі сістэма была вядомая пад кодавым імем Longhorn (па імі бара Longhorn Saloon блізка ад лыжнага курорта Вістлер у Брытанскай Калумбіі). Назва «Vista» была абвешчана 22 ліпеня 2005 года. Праз некалькі месяцаў Microsoft таксама пераназвалі Windows Longhorn Server у Windows Server 2008. З 8 лістапада 2006 года паўнавартасная версія Windows Vista даступная для вытворцаў абсталявання. Публічны рэліз для канечных карыстальнікаў адбыўся 30 студзеня 2007 года.
Варта заўважыць, што шматлікія функцыі, якія намячаліся ў Windows Vista, былі апушчаны Microsoft з-за абуранасці грамадскасці. Напрыклад, меркавалася, што OpenGL будзе рэалізаваны як надбудова над Direct3D. Гэта прывяло б да сур'ёзнага падзення прадукцыйнасці OpenGL у параўнанні з Direct3D і да фіксацыі версіі OpenGL. Асцярогі не апраўдаліся, падтрымка OpenGL у Windows Vista засталася[5]. Не ўвайшла ў Windows Vista і файлавая сістэма WinFS — на гэты раз з-за праблем з прадукцыйнасцю.
Зноскі
- ↑ It's the end of mainstream support for Windows Vista . Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 11 красавіка 2012.
- ↑ Патрабаванні Office 365 да сістэмы . Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 18 студзеня 2013.
- ↑ Microsoft Launches Windows Vista and the 2007 Office System to Consumers(недаступная спасылка). PressCentre. Microsoft New Zealand (30 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2007. Праверана 9 лістапада 2009.
- ↑ Статыстыка на жнівень, W3schools.
- ↑ Windows Vista абзавялася натыўнай падтрымкай OpenGL.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Microsoft
[правіць | правіць зыходнік]- Хатняя старонка Windows Vista (руск.)
- Microsoft Windows Vista homepage (англ.)
- Тэхцэнтр Windows Vista
- Даклад пра ключавыя змены ў ядры Windows Vista SP1 Архівавана 10 сакавіка 2015.
- Старонка загрузкі пакета абнаўленняў Windows Vista SP1
- Старонка загрузкі пакета абнаўленняў Windows Vista SP2
- Спіс сумяшчальнасці праграм для Windows Vista для ІТ-спецыялістаў
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]- Infuture.ru: Microsoft: «механізм кіравання ўліковымі запісамі карыстальнікаў (UAC) раздражняе карыстальнікаў»
- CNET Hollywood, Microsoft align on new Windows' (англ.)
- BadVista.org (англ.)
- Technology Review 'Will Windows Upgrade Hand Power To Big Media?' Архівавана 12 красавіка 2006. (англ.)
- PC Stats 'Windows Vista, HDCP and Digital Rights Management' (англ.)
- Yahoo News 'Ten Reasons to Buy Windows Vista (and «five things that will give you pause»)' (англ.)
- Paul Thurrott 'Where Vista Fails' (англ.)
- A Cost Analysis of Windows Vista Content Protection Архівавана 10 студзеня 2007. (англ.)
- Windows Vista Content Protection Архівавана 22 студзеня 2009. (англ.)
- Як вярнуць грошы за OEM-Windows, 3dnews.ru, 28 верасня 2009 г