VGA (раз’ём)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з VGA, раз'ём)
Перайсці да: рух, знайсці
SVGA port.jpg
Раз'ём DE15M, D-Sub 15 ці DB15HD (неафіцыйная назва, таксама VGA ) на кабелі, які выкарыстоўваецца для перадачы RGB-відэёсігнала на манітор.

VGA (DE15F) — 15-кантактны субмініяцюрны раз'ём для далучэння аналагавых манитораў паводле стандарта VGA (англ.: Video Graphics Array).

VGA — аналагавы інтэрфейс, створаны ў 1987 годзе і прызначаны для манітораў з электронна-прамянёвымі трубкамі (ЭПТ). Таксама гэтым інтэрфейсам абсталёўваюцца некаторыя прайгравальнікі DVD і многія плазменныя і ВК-тэлевізары. VGA перадае сігнал суцэльна, пры гэтым змяненне напружання значыць змяненне яркасці (напружанне сігналу складае 0,7—1 В), для ЭПТ яно значыць змяненне інтэнсіўнасці праменя з катодаў кінескопа (і, адпаведна, яркасць светлавой плямы на экране).

У цяперашні час VGA лічыцца састарэлым і актыўна выціскаецца лічбавымі інтэрфейсамі DVI, HDMI і DisplayPort. Найбуйнешыя вытворцы электронікі Intel і AMD аб'явілі пра поўную адмову падтрымкі VGA да 2015 года.[1]

Большасць манітораў, якія ўжо не маюць раз'ёма VGA, далучаюцца да відэаадаптара з VGA выхадам праз раз'ем DVI з дапамогай перахадніка, бо частка ліній раз'ёма DVI у мэтах сумяшчальнасці з'яўляюцца інтэрфейсам VGA (за выключэннем фармату DVI-D, у якім аналагавыя лініі адсутнічаюць).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі


Катэгоря:Камп'ютарныя шыны