Перайсці да зместу

RCA (раздым)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раздымы RCA для відэасігналу і стэрэафанічнага гуку. Жоўты — відэёсігнао, белы — монафанічны сігнал ці левы канал стэрэафанічнага аўдыёсігналу, чырвоны — правы канал стэрэафанічнага аўдыёсігналу.

RCA jack альбо кампазітны (таксама званы phono connector, ці CINCH/AV connector, а таксама ў прастамоўі «цюльпан», AV-раздым) — стандарт раздыма, шырока ўжываны ў аўдыё- і відэатэхніцы.

Назва RCA пайшла ад Radio Corporation of America, якая прапанавала гэты тып раздыму на пачатку 1940-х гадоў для далучэння фанографаў да ўзмацняльнікаў.

Стандартны штэкер RCA (на слэнгу «тата») выглядае як цэнтральны металічны канэктар, выбітны ўперад, дыяметрам 3,2 мм (3,18 для памеру 0,25 цалі), вонкавай адкрытай даўжынёй 9,0 мм (9,52/7,92 мм для памераў 0,375/0,312 цалі), унутранай закрытай даўжынёй 6,0 мм (5,56 для памеру 0,219 цалі), аточаны металічным круглым абадком з мінімальным унутраным дыяметрам 8,0 мм (8,33 для памеру 0,328 цалі). Вонкавы дыяметр абадку залежыць толькі ад яго таўшчыні і не нармаваны.

Гняздо RCA — звычайна панэльны раздым (на слэнгу «мама»), на які нацягваецца абадог, мае вонкавы дыяметр 8,0 мм (8,33 для памеру 0,328 цалі) і глыбіню 7,50 мм (7,14 для памеру 0,281 цалі), таму абціскальны обад павінны мець трошкі большы ўнутраны дыяметр.

У танным выкананні прастора паміж канэктарам/цангай і абадком/корпусам (унутраны ізалятар) запаўняецца простым пластыкам альбо поліэтыленам — у сярэднекоштавых, тэксталітавымі шайбамі ці аналагічнымі з прэсаванага шкловалакна — у дарагіх, тэрматрывалым тэфлонам альбо керамікай.

Адзін з асноўных недахопаў танных раздымаў, гэта іх малая тэрматрываласць. Для пайкі кабеля сячэннем 0.823 mm2 (18 awg) ці болей, патрабуецца даволі працяглы час прагрэву на стандартных тэмпературах плаўлення прыпою 250°С — ці нават большыя тэмпературы джала паяльніка, дзеля павелічэння назапашвальнай цеплаёмістасці джала, часам аж да 500°С.

Звычайны пластык ці поліэтылен хутка плавіцца на такіх тэмпературах, і закарочвае унутраны праваднік з вонкавым корпусам раздыма. Пажадана дбайна сачыць за перагрэвам раздыма, альбо набываць раздым з тугаплаўкім унутраным ізалятарам. Асабліва гэта важна пры пайцы надзвычай цеплаёмістых медных монажылаў, дыяметрам болей 0.80 mm (0.502 mm2). Даступныя аднажыльныя тв-кабелі большага сячэння маюць дыяметр каля 1.00 mm (0.785 mm2) альбо 1.13 mm (1.002 mm2) і суб'ектыўна яшчэ больш цеплаёмістыя. Адзін з старых метадаў захавання ізалятара таннага раздыма "тата" гэта распайка яго на заведама новым панэльным раздыме (на слэнгу «мама»).

Стандартныя колеры

[правіць | правіць зыходнік]

Розныя сігналы ўжываюць свой колер раздыму, які вызначаецца стандартам[1], але шматканальнае аўдыё (7.1 і больш) да гэтай пары не мае стандартных колераў.

Кампазітны аналагавы відэасігнал Складовы Жоўты   
Аналагавы аўдыёсігнал Левы/Мона Белы   
Правы Чырвоны   
Цэнтр Зялёны   
Левы (surround) Сіні   
Правы (surround) Шэры   
Левы тылавы (surround) Карычневы   
Правы тылавы (surround) Руда-карычневы
(колер загару)
  
Сабвуфер Пурпуровы   
Лічбавы аўдыёсігнал S/PDIF Аранжавы   
Кампанентнае аналагавае відэа (YPbPr) Y Зялёны   
PB Сіні   
PR Чырвоны   
Кампанентнае аналагавае відэа/VGA (RGB/HV) R Чырвоны   
G Зялёны   
B Сіні   
H (Сігнал сінхранізацыі па гарызанталі)/
S (Сінхрасігнал кампазітнага відэа)
Жоўты   
V (Сігнал сінхранізацыіі па вертыкалі:) Белы   

Зноскі

  1. Consumer Electronics Association standard CEA-863-A «Колерныя коды для далучэння сістэм хатніх кінатэатраў»