6-я акруга знаходзіцца на левым беразе ракі Сена. На ўсходзе мяжуе з 5-й, на поўдні з 14-й, на поўначы (супрацьлеглы бераг) з 1-й і на захадзе з 7-й і 15-й муніцыпальнымі акругамі.
У 2005 годзе ў 6-й акрузе пражывалі 45800 чалавек пры шчыльнасці насельніцтва 21303 чал./км ². Такім чынам тут пражываюць 2,1% парыжскага насельніцтва.