XIII акруга Парыжа
XIII акруга Парыжа | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 1860 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
![]() |
|||
![]() |
|||
Паштовыя індэксы | 75013 | ||
Афіцыйны сайт (фр.) | |||
![]() |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
13-я акруга Парыжа, Arrondissement des Gobelins — адна з дваццаці акруг Парыжа. Раней тут пражывалі ў асноўным сем’і працоўных, цяпер акруга вядомая як парыжскі Чайна-Таўн, з мноствам шматпавярховак і мала цікавая турыстам. 13-я акруга таксама знакамітая новымі будынкамі Нацыянальнай бібліятэкі Францыі і нядаўна адбудаваным дзелавым кварталам Paris Rive Gauche.
Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

13-я акруга размешчана на левым беразе Сены. Мяжуе на захадзе з 14-й, на поўначы з 5-й акругамі. Ва ўсходняй частцы акруга аддзелена Сенай ад суседняй 12-й акругі. Плошча акругі складае 7146 км ².
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Паводле даных 2005 года ў 10-й акрузе пражываюць 177 900 чалавек пры шчыльнасці насельніцтва 24 882 чал/км ². Гэта складае 8,3 % парыжскага насельніцтва.
Год | Насельніцтва | Шчыльнасць насельніцтва (чал/км²) |
---|---|---|
1962 | 166 709 | 23 329 |
1968 | 158 280 | 22 149 |
1975 | 163 313 | 22 854 |
1982 | 170 818 | 23 904 |
1990 | 171 098 | 23 943 |
1999 | 171 533 | 24 004 |
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Акруга, як і ўсе акругі Парыжа, складаецца з чатырох кварталаў:
- Quartier de la Salpêtrière (Квартал Сальпетрыер)
- Quartier de la Gare (Квартал Дэ-Ля-Гар — Вакзальны)
- Quartier de la Maison-Blanche (Квартал Дэ-Ля-Мезон-Бланш)
- Quartier de Croulebarbe (Квартал Крульбарб)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.