VNV Nation

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
VNV Nation
Жанры

futurepop

Краіна

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Склад

Ронан Гарыс, Марк Джэксан

Сайт

[1]

VNV Nation — музычны гурт электронна-індустрыйнай сцэны, заснавальнікі напрамка futurepop. VNV у назве гурта значыць перамога, а не помста.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак свайго існавання VNV Nation бярэ ў Лондане, дзе напрыканцы 80-х гадоў Ронанам Харысам (Ronan Harris) быў створаны праект пад назваю Nation. Сам Гарыс - ірландскі эмігрант. Музыкаю ён пачаў займацца яшчэ ў Дубліне, але спачатку ў яго нічога не выходзіла. У 1987 годзе ён пераязджае ў Лондан, спрабуючы змяніць стан рэчаў, а таксама каб знайсці працу. Тады і з'яўляецца праект пад назваю Nation. Першаю яго працаю ў рамках Nation стала стварэнне альтэрнатыўнай версіі саўндтрэка да фільма "1984". Праект звёўся да рэміскавання ў ЕВМ-стылістыцы з дадаткам аркестравых элементаў. Напрыканцы 80-х Ронан сустракае Марка Джэксана (Mark Jackson), які становіцца спачатку сэсійным ударнікам праекта, а потым паўнапраўным яго членам.

У 1990 выходзіць першы вінілавы сінгл, Body Pulse, а пазней яшчэ адзін - Strength Of Youth. У тым жа годзе праект на пару год пераязджае ў Таронта. У Канадзе гурт працуе на разагрэве ў Nitzer Ebb. Ронан пачынае адчуваць, што назва Nation можа быць няправільна патлумачаная, асабліва на EBM сцэне, і таму змяняе яе на VNV Nation, дзе VNV - абрэвіятура дэвіза гурта, «victory not vengeance», што значыць, што ты заўжды павінен намагацца дасягнуць свае мэты, і што нельга ненавідзець людзей за тое, што яны робяць нешта, чаго ты рабіць не можаш. У Лондане гурт выдае ў 1995 годзе дэбютнік «Advance And Follow», які стаў рарытэтам і перавыдаваўся толькі ў 2001 годзе.

У 1999 годзе выходзіць пераломны ў іх кар'еры альбом «Empires». Праца мела шырокі камерцыйны поспех. Пры запісе альбома быў выкарыстаны адзіны сінтэзатар (папулярны Access Virus) і два (rather low-quality) сэмплеры. Гурт правёў паспяховыя клубныя гастролі, дзеля чаго былі запрошаныя два клавішнікі.

Наступная праца ўбачыла свет у 2002-м годзе, атрымаўшы назву «Futureperfect». Гэты студыйнік адзначыў сабою адыход ад ЕВМ і набліжэнне да сінці-попу з далучэннем элементаў трансу. Апроч таго, у трэк-ліст трапілі неакласічныя інструментальныя п'есы. Стылістычныя змены спрыялі ўзросту папулярнасці, але не ўсе старыя прыхільнікі такія змены прынялі. У 2002 і 2003 гадах, VNV Nation правялі некалькі паспяховых сусветных турнэ.

Пасля турнэ музыкі працуюць у студыі - ствараюць рэміксы і займаюцца сайд-праектамі. Зявіліся калектывы, якія пераймалі стыль гурта. Апроч таго, музыкі вырашылі стварыць уласную фірму гуказапісу - Anachron Sounds - з тых часоў рэлізы праекту выдаюцца гэтым лэйблам.

У 2005-м выходзіць пяты студыйнік «Matter + Form». Вылучаючыся больш агрэсіўным, індустрыйным гукам, ён паказваў жаданне музыкантаў не стаяць на месцы, развівацца далей. У адрозненне ад ранейшых прац, да вакалу не было дапасавана ніводнага спецэфекта.

Наступны студыйнік «Judgement» выпушчаны 4 красавіка 2007 года. На дыску дзесяць трэкаў, стылістычна ён працягвае эвалюцыю гуку VNV Nation. Жамчужынаю стала кампазіцыя «Ilusion», пяшчотная лірычная балада.

У далейшым гурт выпусціў яшчэ два студыйнікі, у 2012 годзе прэзентаваны ЕР Crossing the Divide.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Ронан Гарыс[правіць | правіць зыходнік]

Ронан Гарыс Ronan Harris — вакаліст, прадзюсар, аўтар тэкстаў. У мінулым быў журналістам брытанскага дарк-электра-часопіса "Side-Line". Таксама актыўна супрацоўнічае з удзельнікамі іншых электронных праектаў. Гарыс таксама выконвае жывыя сэты DJ.

Марк Джэксан[правіць | правіць зыходнік]

Марк Джэксан Mark Jackson — перкусія, праграмаванне ўдарных, клавішныя. Марк родам з Эсэкса, Англія. Да сваёй музычнай кар'еры працаваў у якасці праграміста і дызайнера ў кампаніях CompuServe, MSN і Microsoft. Сярод праектаў, з якімі ён працаваў, апроч VNV Nation, былі: Reaper, Rotersand, Combichrist і Apoptygma Berzerk. Зараз жыве ў Паўночнай Краіне Баскаў (Францыя).

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Advance And Follow (1995)
  • Praise The Fallen (1998)
  • Empires (1999)
  • Futureperfect (2002)
  • Matter And Form (2005)
  • Judgement (2007)
  • Of Faith, Power And Glory (2009)
  • Automatic (2011)

Сінглы і міні-дыскі[правіць | правіць зыходнік]

  • Strength of Youth (12") (1990)
  • Body Pulse (12") (1990)
  • Darkangel (MCD) (1999)
  • Solitary EP (MCD) (1998)
  • Standing (MCD) (2000)
  • Burning Empires (Standing) (Limited Edition 2CD) (2000)
  • Advance And Follow V2 (CD) (2001)
  • Beloved (12") (2002)
  • Beloved 1,2(MCD) (2002)
  • Genesis 1,2 (MCD) (2002)
  • Honour 2003 (MCD) (2003)
  • Pastperfect (2DVD+MCD Special Edition Only) (2004)
  • Chrome (Download) (2005)
  • Reformation 01 (Limited Edition 2xCD + DVD) (2009)
  • Crossing the Divide EP (2012)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • [2] — афіцыйны сайт