Ягаднік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Vaccinium)
Ягаднік

Буякі (Vaccinium uliginosum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vaccinium L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23571
NCBI  13749
EOL  38372
GRIN  g:12610
IPNI  41122

Я́́гаднік[5] (Vaccinium) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёныя або лістападныя кусцікі. Вышыня да 60, часам да 90 см. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцёблы прамастойныя, моцнагалінастыя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, пераважна скурыстае. Кветкі адзіночныя ці па 2—3 ў пучках на канцах галінак або ў пазухах лісця. Плод — сакаўная ягада, чырвоная, сіняя, сіне-чорная, у некаторых відаў ядомая.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваеца больш за 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы; на Беларусі распаўсюджаны брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), буякі (Vaccinium uliginosum), чарніцы (Vaccinium myrtillus).

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Журавіны звычайныя (Vaccinium oxycoccos)

Род падзяляюць на некалькі падродаў, якія, у сваю чаргу, дзеляць на секцыі:

Падрод Oxycoccus
Некаторымі батанікамі вылучаюцца ў асобны род журавіны (Oxycoccus)
Падрод Vaccinium

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовыя і лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Род Vaccinium у базе даных Index Nominum Genericorum (ING) (пошук па слову Vaccinium) (англ.) (Праверана 7 жніўня 2009)
  4. У выданні Флора Европейской части СССР… у якасці наменклатурнага тыпу ўказаны від Vaccinium myrtillus L. (1753), тлумачэнне гэтаму даецца ў Index Nominum Genericorum (ING) (пошук па слову Vaccinium) (англ.) (Праверана 7 жніўня 2009)
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. GBIF: Vaccinium microcarpum. Праверана 17 кастрычніка 2016.
  7. Ягаднік: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.)Vaccinium microcarpum

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ягаднік // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. — Мн.: БелЭн, 2004.