Фіялка багнавая
Фіялка багнавая | |||||||||||||||
Фіялка багнавая. Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Viola uliginosa Bess., 1809 | |||||||||||||||
|
Фіялка багнавая[3] (Viola uliginosa) — кветкавая расліна сямейства фіялкавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з доўгім тонкім карэнішчам і прамастойным кветаносам вышынёй 10-20 см. Лісце яйкападобна-трохвугольнае, з крылатым чаранком, па даўжыні амаль роўным ліставой пласцінцы, сабранае ў прыкаранёвую разетку. Прыліснікі да паловы зрасліся з чаранком, залозістаапушаныя. Кветаносы з 2 прыкветнікамі, якія рана ападаюць. Кветкі буйныя (даўжынёй да 3 см), ліловыя, без паху. Шпорац тупы, кароткі, злёгку загнуты ўверх. Плод — тупая прадаўгавата-яйкападобная каробачка.
Цвіце ў красавіку-траўні, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне насеннае. Насенне з мясістым прыдаткам, разносіцца мурашкамі.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Усходняя Еўропа. У Беларусі пашырана пераважна ва ўсходняй частцы Палесся — Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жыткавіцкі, Жлобінскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Петрыкаўскі раёны, крайні паўночны пункт — наваколле в. Гарэлец Пухавіцкага раёна. Раней адзначалася ў наваколлі Мазыра, Лоева, у Івацэвіцкім, Лунінецкім і Пінскім раёнах, Белавежскай пушчы.
Месцы росту: забалочаныя чорнаальховыя лясы і хмызнякі, поймавыя дубравы, парослыя хмызняком лугі і балоты, сырыя яловыя лясы з дамешкам дубу і ўскрайкі мяшаных лясоў. Расце невялікімі або даволі буйнымі групамі.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]яшчэ 34 сямействы (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 200 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Фіялка | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Фіялкавыя | від Фіялка багнавая | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 15 родаў | ||||||||||||
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XV. — С. 243—244. — 742 с. — 4 000 экз.;
- Флора БССР, т. 3, 1950;
- Пачоский, 1897;
- Даныя гербарыя ІЭБ АН Беларусі і БДУ;
- Кухарева, Пашина, 1986.