Volvo PV444

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Volvo 444 black vr TCE.jpg

Volvo PV444 — легкавы аўтамабіль кампаніі Volvo. Першая масавая мадэль кампаніі і першы Volvo c апорным кузавам.

З 1947 па 1958 год выраблена 196 005 аўтамабіляў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1944 года прататып прадставілі на выставе ў Стакгольме, дзе было зроблена 2300 заказаў Volvo PV444. Аднак наладзіць вытворчасць машын адразу пасля вайны перашкаджалі масавыя забастоўкі ў пастаўшчыкоў кампанентаў і дэфіцыт сталі. У 1946 годзе ўдалося сабраць толькі два PV444 для рэкламнага аўтапрабегу — машыны праехалі 30 тысяч кіламетраў праз усю Швецыю. Вытворчасць пачалася ў лютым 1947-га.

Пачынаючы з 1950 года амаль кожны год выходзілі новыя мадыфікацыі, якія атрымлівалі літарныя індэксы.

  • PV444B (верасень 1950—чэрвень 1951): павялічаная да 44 к. с. магутнасць рухавіка, новая прыборная панэль з круглым спідометрам перад кіроўцам, з'яўленне замка запальвання замест кнопкі стартара, новыя бамперы з ікламі, нумарны знак апушчаны да бампера. Самай пацешнай навінай сталі паказальнікі павароту на даху, празваныя «зязюляй». Выпушчана 4500 аўтамабіляў B і 3000 аўтамабіляў BS.
  • PV444С (чэрвень 1951—ліпень 1952): выпушчана 3500 аўтамабіляў C і 4500 CS.
  • PV444D (жнівень 1952—лістапад 1953): больш магутны генератар, абагравальнік як опцыя. Паказальнікі паваротаў пераехалі на стойкі. Выпушчана 3500 аўтамабіляў D і 5500 шт DS.
  • PV444E (снежань 1953—лістапад 1954): новы карбюратар, ацяпленне — у стандарце. Выпушчана 14350 E і 17599 ES.
  • PV444H (снежань 1954—лістапад 1955): вялікае задняе акно, вялікія заднія ліхтары, размешчаныя вышэй. У верасні 1955 года пачаўся экспарт у ЗША, мадэль HS. Для Амерыкі аўтамабілі былі абсталяваны рухавіком B14A ад мадэлі P1900 (70 к.с., што дало машыне максімальную хуткасць 140 км / г). Выпушчана 29046 аўтамабіляў Н і HS.
  • PV444K (снежань 1955—студзень 1957): павелічэнне да 51 к.с. магутнасці рухавіка, новая рашотка радыятара. Выпушчана 33918 аўтамабіляў K/KS.
  • PV444L (студзень 1957—жнівень 1958 года): новы рухавік В16 ад Volvo Amazon (60 к.с.), мадыфікаваны задні мост, новая рашотка радыятара з вялікім V у цэнтры, з'яўляюцца сігналы павароту спераду, новыя заднія ліхтары з ўбудаванымі сігналамі, рамяні бяспекі прапаноўваюцца ў якасці дадатковага абсталявання. Выпушчана 64087 аўтамабіляў L/LS.

Пасля чарговай мадэрнізацыі ў 1958 годзе аўтамабіль быў заменены на Volvo PV544.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кузаў: апорны, 2-дзверны, 4-месны;
  • Памеры, даўжыня / шырыня / вышыня: 4450/1590/1560 мм;
  • База: 2600 мм;
  • Маса: 1070 кг;
  • Рухавік: B4B, 4-цыліндравы, з верхнім размяшчэннем размеркавальнага вала;
  • Аб'ём рухавіка: 1414 cm³;
  • Магутнасць: 40 к.с.(1944-50), 44 к.с.(1950-55), 51 к.с. (1955-57);
  • Максімальны круцільны момант: 93 Нм пры 2200 аб/хв;
  • Каробка перадач: механічная, 3-ступеньчатая;
  • Максімальная хуткасць: 124 км/г;
  • Бензабак: 36 л.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вольво PV-444 // Энциклопедия автомобилей. Фирмы. Модели. Конструкции — М.: За рулём, 2001. — С. 104. — 576 с. — ISBN 5-B5907-293-7.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]