Volvo Personvagnar
| Volvo Personvagnar | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | вытворца аўтамабіляў[d], бізнес і аўтамабільная марка[d] |
| Лістынг на біржы | Стакгольмская фондавая біржа і Стакгольмская фондавая біржа[1][2] |
| Заснаванне | 14 красавіка 1927 і 2010 |
| Заснавальнікі | Assar Gabrielsson[d] і Gustaf Larson[d] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | аўтамабільная прамысловасць і car manufacturing[d] |
| Прадукцыя | аўтамабіль |
| Уласны капітал |
|
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Матчына кампанія | Джылі |
| Даччыныя кампаніі | Volvo Car Czech Republic[d] і Zenseact[d] |
| Сайт | volvocars.com (англ.) (ням.) |

Volvo Personvagnar AB або Volvo Cars — шведская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца легкавых аўтамабіляў маркі Volvo. Штаб-кватэра — у горадзе Гётэбарг, Швецыя. У перакладзе з латыні «volvo» азначае «я кручуся» або «я качуся».
Раней Volvo Personvagnar ўваходзіла ў канцэрн Volvo. З 2010 года кампанія належыць холдынгу Geely.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1927 годзе Асарам Габрыелсанам (шведск.: Assar Gabrielsson) і Густавам Ларсанам (шведск.: Gustaf Larson) як даччына фірма па зборцы аўтамабіляў шведскага падшыпнікавага канцэрна SKF.
У 1924 годзе Густаў Ларсан і Асар Габрыелсан за абедам у рэстаране «Sturehof» (Стакгольм) прынялі рашэнне стварыць аўтамабіль. Кампаньёны працавалі над такім аўтамабілем, які быў бы прыдатны да выкарыстання ў дарожных і кліматычных умовах Швецыі.
На яго стварэнне ў Ларсана і Габрыэльсана сышло 3 гады. Фінансавую падтрымку партнёрам аказала кампанія SKF.
У 1935 годзе Volvo здабывае поўную незалежнасць ад SKF.
З 1979 года супрацоўнічае з французскай аўтамабільнай кампаніяй Renault.
З 1999 па 2010 год Volvo знаходзілася пад кантролем Ford Motor Company. З 2010 года належыць кітайскаму холдынгу Geely.
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Брэнд Volvo робіць у сваёй рэкламе адмысловы ўпор на бяспеку аўтамабіляў гэтай маркі, як актыўную, так і пасіўную.
Так першы ў свеце трохкропкавы рэмень бяспекі з’явіўся ў 1958 годзе ў аўтамабілях Volvo.
У 1964 годзе — першае ў свеце дзіцячае крэсла, звернутае супраць ходу руху.
Пры распрацоўцы сямейства аўтамабіляў 240/260 ўлічваліся жорсткія патрабаванні да бяспекі. Гэтак жорсткія, што гэты аўтамабіль выкарыстоўваўся урадам ЗША ў якасці эталона пры распрацоўцы патрабаванняў да бяспекі.
У 1995 годзе Вольва былі першымі, хто стаў ўсталёўваць бакавыя падушкі бяспекі. Яны сталі часткай базавай камплектацыі на ўсіх мадэлях.
У 2004 годзе Вольва прадставіла сістэму «BLIS». Гэтая сістэма апавяшчае кіроўцу аб транспартных сродках, якія знаходзяцца ў «сляпой зоне».
Канцэрн Volvo
[правіць | правіць зыходнік]Канцэрн Volvo (Volvo AB) з'яўляўся матчынай кампаніяй для Volvo Personvagnar AB да яе продажу кампаніі Ford Motor Company у 1999 годзе. Канцэрн Volvo — адзін з найбольшых у свеце вытворцаў рухавікоў для суднаў, у Заходняй Еўропе — грузавых аўтамабіляў вялікай грузапад’ёмнасці, аўтобусных шасі і будаўнічых машын. Вырабляе таксама авіяцыйныя маторы, абсталяванне для суднаў і сувязі, харчовую і біятэхналагічную прадукцыю.
У склад канцэрна ўваходзяць наступныя падраздзяленні:
- «Volvo Trucks» (выпускае грузавыя аўтамабілі)
- «Mack Trucks»
- «Renault Trucks»
- «Volvo Buses»
- «Volvo Construction Equipment»
- «Volvo Penta»
- «Volvo Aero»
- «Volvo Financial Services»
У 2006 годзе кампаніяй было прададзена 219 931 грузавых аўтамабіляў.
Выручка канцэрна ў 2006 годзе — 248 млрд швецкіх крон ($36,24 млрд), чысты прыбытак — 16,32 млрд крон ($2,38 млрд).
Галоўныя цэнтры вытворчасці: Гётэбарг, Удэвала і Кальмар у Швецыі, Гент у Бельгіі, Борн (правінцыя Лімбург) у Нідэрландах, Галіфакс у Канадзе.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0