Кукуруза (род раслін)
Кукуруза | |||||||||||||||||||
Кукуруза цукровая (Zea mays). Група квітнеючых раслін. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Zea L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Кукуру́за[1] (Zea) — род раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae), да якога адносяць шэсць відаў[2]. Аднак, у культуры род прадстаўлены адзіным відам Zea mays, які вырошчваюць па ўсяму свету ў прамысловых маштабах. Гэты від з’яўляецца каштоўнай харчовай, кармавой і тэхнічнай культурай.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расліна, дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш), з добра развітой каранёвай сістэмай. На ніжніх вузлах сцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані.
Сцябло прамастаячае, да 7 см у дыяметры, без паражніны ўнутры (у адрозненне ад большасці іншых траў).
Лісце буйное, лінейна-ланцэтнае, да 10 см шырынёй і 1 м даўжынёй].
Каласкі з тычачкавымі і песцічнымі кветкамі сабраны ў розныя суквецці або ў асобных частках аднаго суквецця. Тычачкавыя кветкі сабраны па два ў каласкі, адзін з іх амаль сядзячы, другі на ножцы, каласкі сабраны ў зверху мяцёлку. Каласкі з песцічнымі кветкамі сядзяць шэрагамі з 6-16 кветак на тоўстай, мясістай восі катаха, якая выходзіць у сярэдняй частцы сцябла з пазух лісця. Песцік доўгі, ніткападобны, на канцы двухлопасцевы. Падчас квіцення песцікі ўсіх каласкоў звешваюцца ў выглядзе пучка з похвавых лісцеў, якія акружаюць катах.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Zea diploperennis Iltis, Doebley & R.Guzmán
- Zea luxurians (Durieu & Asch.) R.M.Bird
- Zea mays L. — Кукуруза, ці Маіс
- Zea mexicana (Schrad.) Kuntze
- Zea nicaraguensis Iltis & B.F.Benz
- Zea perennis (Hitchc.) Reeves & Mangelsd.
Уся кукуруза, якая культывуецца, як сельскагаспадарчае расліна, адносіцца менавіта да падвіду Zea mays subsp. mays; часам гэты падвід вызначаюць як асобны від Zea saccharata Sturtev
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ The Plant List: Zea
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рожевиц Р. Ю. Род Кукуруза — Zea // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Р. Ю. Рожевиц и Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. II. — С. 4—5. — 778 + XXXIII с. — 5 175 экз.