Перайсці да зместу

Ёст Аман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёст Аман
Род дзейнасці ілюстратар, мастак, графік, майстар афорту, гравёр, дызайнер, акварэліст, размалёўшчык шкла, рысавальнік
Дата нараджэння 1539[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1591(1591-03-17)[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёст Аман (ням.: Jost Amman; 15391591) — швейцарскі мастак і гравёр Паўночнага Адраджэння XVI стагоддзя, прызнаны майстар кніжнай ілюстрацыі і ксілаграфіі. Кляйнмайстар.

Ёст Аман нарадзіўся ў Швейцарыі ў горадзе Цюрыху ў 1539 годзе.

Першыя яго работы зроблены па заказу кнігагандляра Фрошаўера. Яго карцін і малюнкаў захавалася няшмат.

У 1560 годзе Аман перасяліўся ў нямецкі горад Нюрнберг, горад слаўных рамесных і мастацкіх традыцый, радзіму Альбрэхта Дзюрэра. Аман працаваў там у супрацоўніцтве з Віргілем Солісам і іншымі мастакамі ў тэхніцы ксілаграфіі і афорту.

У другой палове XVI стагоддзя карціны Ёста Амана і аформленыя ім кнігі былі надзвычай распаўсюджаны і вытрымалі мноства выданняў, сярод іх кнігі з ксілаграфіямі па геральдыцы, гістарычнага зместу, медыцынскія і прыродазнаўчыя трактаты.

Зноскі

  1. а б в (unspecified title) Праверана 28 лістапада 2020.
  2. а б RKDartists Праверана 28 снежня 2017.
  3. Jost (Jobst) [IAVZRG; Aman, Jos; Amman, Jost; IA; Ammon, Jos; IAVZ] Ammann // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Jost Amman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  6. а б Ammann, Jost (Jobst) // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.