Ёханес Груцке
Appearance
Ёханес Груцке | |
---|---|
ням.: Johannes Grützke | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Johannes Michael Wilhelm Grützke |
Дата нараджэння | 30 верасня 1937[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 2017[4][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Bénédicte Savoy[d] |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар, графік, гравёр, сцэнограф |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёханес Груцке (ням.: Johannes Grützke; 30 верасня 1937, Берлін — 17 мая 2017) — нямецкі жывапісец, прадстаўнік крытычнага рэалізму. У 1958-64 гадах вучыўся ў берлінскай Акадэміі мастацтваў. Карціны Груцке рэпрэзентуюць групы людзей у бытавых, але тэатралізаваных сітуацыях. Нікчэмнасць іх дзеяў і жэстаў наўмысна манументалізаваныя, а твары сімвалізуюць банальнасць паўсядзённага існавання і ўмоўнасць маральных нормаў («Наш хлопчык зноў дома», 1967, збор Х.Дудэ, Аўгсбург; «Пад адкрытым небам», 1969, Кунстале, Гамбург).
Зноскі
- ↑ Johannes Grützke
- ↑ а б Johannes Grützke // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://zkm.de/en/person/johannes-gruetzke Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ а б Maler Johannes Grützke gestorben — Stg, Landkreis Böblingen, Landkreis Esslingen, Rems-Murr-Kreis, Landkreis Göppingen, Landkreis Ludwigsburg: 1946. Праверана 17 мая 2017.