Іван Гундуліч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Гундуліч
харв.: Ivan Gundulić
італ.: Giovanni Gondola
англ.: Ivan Gundulich[1]
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Džívo Gundulić[2]
Дата нараджэння 8 студзеня 1589(1589-01-08)[3] ці 1588[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1638(1638-12-08)[3][5][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Fran Đivo Gundulić[d] і Šišmundo Gundulić[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, суддзя, драматург
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Гундуліч (8 студзеня 1589, Дуброўнік — 8 снежня 1638, там жа) — харвацкі паэт.

Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў барока. Паходзіў з арыстакратычнага роду. Пачаў пісаць у юнацтве. Папулярнасцю карысталася драма-пастараль «Дубраўка» (паст. 1628). Напісаў рэлігійна-дыдактычныя сачыненне «Пра веліч боскую» (1621), «Пакаяльныя псалмы цара Давіда» (1621), «Слёзы блуднага сына» (1622), а таксама паэму свецкага зместу «Сарамлівы палюбоўнік». Вянком паэтычнай дзейнасці Гундуліча з'яўляецца эпічная паэма «Асман» (выд. 1826). Паэма, прысвечаная перамозе польскага войска над туркамі ў Хоцінскай бітве 1621, прасякнута ідэямі свабоды, міру. Нараўне з маляўнічым апісаннем гістарычных падзей яна змяшчае элементы фантастыкі, народных паданняў, карціны побыту паўднёваславянскіх народаў, вобразы антычнай міфалогіі.

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  2. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  3. а б Ivan Gundulic // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  5. Ivan (Ðivo Franov) Gundulić // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.