Іван Мікалаевіч Станкевіч
Іван Мікалаевіч Станкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1829 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 (14) сакавіка 1882 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1860) і прафесар[d] |
Альма-матар |
|
Іван Мікалаевіч Станке́віч[1] (1829 — 2 сакавіка 1882) — вучоны ў галіне гісталогіі і фармакалогіі, доктар медыцыны (1860)[1], прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з дваран Магілёўскай губерні. Католік. У 1852 годзе скончыў 2-ю Кіеўскую гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве. Універсітэт скончыў са званнем лекара ў 1857 годзе. У 1858—1860 гадах[2] для падрыхтоўкі да вучонага звання быў камандзіраваны за мяжу[3]. Пасля вяртання ў займаўся прыватнай практыкай, адначасова працаваў ва ўніверсітэцкіх клініках і збіраў матэрыял для дысертацыі. 14 снежня 1860 года атрымаў ступень доктара медыцыны за дысертацыю «Гистология сухожилий в натуральном и патологическом состояниях» і быў прызначаны дацэнтам кафедры паталагічнай анатоміі i паталагічнай фізіялогіі Кіеўскага ўніверсітэта[3]. З 1864 года экстраардынарны прафесар на кафедры фармакалогіі Харкаўскага ўніверсітэта, з 1870 (1865[2][3]) года — ардынарны прафесар. У вольны час аб’язджаў вёскі Харкаўскага павета і аказваў бясплатную медыцынскую дапамогу.
У 1882 годзе з-за хваробы І. М. Станкевіч выйшаў у адстаўку[2]. Памёр 2 сакавіка 1882 года ў Харкаве[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па вывучэнню гісталагічнай будовы сухажылляў, лекавага ўплыву карболазотнакіслага аміяку[1].
Сярод апублікаваных прац:
- Об операции искусственных преждевременных родов (1856);
- Паталогоанатомические исследования о строении пахиоковых грануляций. — Киев, 1861;
- Критический разбор рассуждения Вермана «о глазном зеркале» // Современная медицина. 1860. № 47-48;
- О физиологическом действии карболазотнокислого аммиака и терапевтическое его употребление // Медицинский вестник. 1874. № 13.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Станке́віч Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 149. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Бездзель, В. Я. Беларускія вучоныя, даследчыкі і вынаходнікі ў галіне тэхнічных і натуральных навук (другая палова XVII — першая чвэрць ХХ ст.) / В. Я. Бездзель, В. М. Хаданёнак. — Віцебск: УА «ВДТУ», 2018. — С. 139—140. — 179 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-481-573-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Станкевіч Іван Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в.) (руск.) // Томскі дзяржаўны ўніверсітэт