Іван Уладзіміравіч Карасёў
Іван Уладзіміравіч Карасёў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Гады творчасці | з 1996 |
rbardalzo.narod.ru |
Іва́н Уладзі́міравіч Карасё́ў (руск.: Иван Владимирович Карасёв; нар. 1970, Краснадар) — расійскі пісьменнік, журналіст. Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза журналістаў Расіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вершы і прозу піша з 1987 году, друкуецца з 1993 году. У газеце «Бальшавік Каўказа» выйшаў упершыню ў свет яго верш «Пясчынка».
У 1993 годзе скончыў Кубанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізіка і тэхніка нізкіх тэмператур». У 1996 быў прыняты ў Саюз журналістаў Расіі, а на семінары маладых пісьменнікаў Кубані яго аповесць «Выра» была асоба адзначаная пісьменнікам Віктарам Ліханосавым (аўтар «Наш маленькі Парыж»). У 1998 годзе па рэкамендацыі пісьменніцкай арганізацыі ён адзначаны стыпендыяй адміністрацыі Краснадарскага краю, заснаванай для адораных маладых аўтараў. А праз год у свет вышлі дзве яго кнігі — «Выра» («Вирщина») і паэтычны зборнік «Круг зямны». У 2003 кніга «Выря» была адзначаная адмысловым дыпломам губернатара Краснадарскага краю «За высокія дасягненні ў вобласці мастацкай літаратуры». У тым жа годзе ў Краснадарскай выставачнай зале адбылася выстаўка графікі Івана Карасёва (свае кнігі ён ілюструе сам).
Выйшаў у свет шэраг навукова-публіцыстычных прац Івана Карасёва — «Філасофскі погляд на эвалюцыю экалагічных ідэй», «Алфавіт, як люстэрка чалавечай цывілізацыі», «Шрыфты ў цывільным і літары ў лапцях».
Цяпер Іван Карасёў працуе эканамічным аглядальнікам Краснадарскага прадстаўніцтва «Расійскай газеты». Рыхтуе да публікацыі фантастычная зборнікі «Плерома, або Адсячэнне сферы», новы зборнік вершаў «Евангелле ад Цемры».
Захапляецца этналінгвістыкай, міфалогіяй і граматалогiяй. Набліжаецца да завяршэння складанне энцыклапедыі «Усе пісьменнасці свету». З'яўляецца аўтарам планавай мовы Арахаў[1]. Два іншых яго праекты па лiнгваканструяванні — палiндромная мова Сунiлінус і мова фанетычнага мінімуму Альптэ. У 2008 Iван Карасёў падаў заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінеса, зарэгістраваную як «Штучная мова з самай маленькай колькасцю літар у алфавіце»
Як журналіст, публікуецца ў «Расійскай газеце».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Івана Карасёва
- Alexe Rău, Abordarea scrierii de către ştiinţe(недаступная спасылка). (Навуковы падыход да тэорыі пісьменнасці), «Magazin bibliologic», 2008, № 1-2. (на румынскай мове)
- Maciej St. Zięba, Transkrypcja i transliteracja niełacińskich systemów pisma. Euroanaliz. Lublin. Транскрыпцыя і транслітарацыя нелацінскіх сістэм пісьменнасці (на польскай мове).
- Василенко С. Л., Числонавтика. Снилось ли такое Пифагору?, Харьков, 2009 Архівавана 2 сакавіка 2011..
- Рецензия к.т. н. А. Корнеева на исследование И. Карасева «Эйдетика первоцифр», 2010 Архівавана 2 сакавіка 2011..
- Васильев И. Ю., Карасёв И. В., Постфольклор журналистской среды Кубани: типология и социальные функции // Вторичные формы традиционной народной культуры. Материалы научно-практической конференции, Краснодар, 2010.