Перайсці да зместу

Іван Якаўлевіч Фяцісаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Якаўлевіч Фяцісаў
Фатаграфія
Іван Фяцісаў, «Аўтапартрэт» (1994).
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1920(1920-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1994(1994-10-05) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССР (да 1991 г.)
Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Іван Якаўлевіч Фяцісаў (21 кастрычніка 1920, Тума, Разанская вобласць, РСФСР — 5 кастрычніка 1994) — беларускі мастак. Заслужаны работнік культуры БССР (1989).

Вучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы (1937-1947), Брэсцкім педагагічным інстытуце (1947-1954). Пасля сканчэння навучання застаўся жыць у Брэсце. Прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі (1949). Выкладаў у студыі выяўленчага мастацтва пры Доме народнай творчасці, затым у педвучылішчы[1].

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго партрэтам уласцівы выразныя псіхалагічныя і сацыяльныя характарыстыкі: «Беларус» (1949), «Будаўніца» (1958), А. А. Ус (1959), «Даярка Н. Жук» (1962), «Ганаровыя грамадзяне Брэста» (1978), серыі партрэтаў будаўнікоў Бярозаўскай ГРЭС (1960), ветэранаў Другой сусветнай вайны (1958-1980).

Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Юныя мічурынцы» (1952), «Салдацкія хваляванні ў Брэсцкай крэпасці ў 1905 г.» (1956), «Пераемнасць» (1970), «Памяць пра невядомыя магілы» (1977), «Разведчыкі» (1985), лірычных пейзажаў, афармлення экспазіцый музеяў у Брэсце, Баранавічах, Бярозе, Пінску, Століне, Камароўцы.

Зноскі

  • Фяцісаў Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — 576 с.: іл. — С. 512. — ISBN 985-11-0263-6.
  • Іван Фяцісаў // Каталог; Аўт. Чэснова Раіса Пятроўна; Рэд. Чабанюк Адэліна Архіпаўна — Тып. 1. З. 1422, Т. 1280. Мінск. 1991 — ст. 13