Ігар Артамонаў
Ігар Артамонаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 31 снежня 1975 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета |
Тэатр | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігар Артамонаў (нар. 31 снежня 1975, Мінск) — беларускі артыст балета, Народны артыст Беларусі (2010). Лаўрэат балетнай прэміі «Філіп Морыс Дэбют» (2002) за выкананне партыі Дыметрыуса ў балеце «Сон у летнюю ноч» на музыку Ф. Мендэльсона.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. З 1994 года — артыст балета Вялікага тэатра Беларусі.
У шлюбе з Таццянай Шаметавец, артысткай балета, заслужанай артысткай Беларусі. Пасерб — Віталій (1991 г.).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У рэпертуары: Пер Гюнт (Горны Кароль), Рамэа і Джульета (Рамэа, Бенволіа), Папялушка (Прынц), Спартак (Крас, 2-гі бой), Легенда пра Уленшпігеля (Інквізітар), Эсмеральда (П’ер Грэнгуар, Актэон), Карміна Бурана (Паэт, вагант), Балеро (юнак), Макбет (Банко), Жызэль (Альберт, па-дэ-дэ), Корсар (Конрад, Ланкедэм), Марная засцярога (Калэн), Дон Кіхот (Базіль, Эспада), Баядэрка (Солар), Шапэніана (саліст), Лебядзінае возера (Зігфрыд, па-дэ-труа, іспанскі танец), Спячая прыгажуня (Дэзірэ, блакітная птушка, кавалер), Шчаўкунок (Прынц, іспанскі танец, французскі танец), Бахчысарайскі фантан (Вацлаў, двойка сяброў), Кармэн-сюіта (Тарэра), Страсці (Рагнеда) (Яраполк), Шэхеразада (Залаты Раб), Серэнада (вальс), Сілфіда (Джэймс), Анюта (бацька).