Ігла
Ігла | |
---|---|
Жанр | трылер[d][1] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Kazakhfilm[d] |
Працягласць | 81 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 16 верасня 1988 |
IMDb | ID 0097561 |
«Ігла́» — савецкі мастацкі кінафільм 1988 года. Першая паўнаметражная рэжысёрская праца Рашыда Нугманава, знятая на кінастудыі «Казахфільм» паводле сцэнарыя Аляксандра Баранава і Бахыта Кілібаева.
Прэм’ера фільма адбылася 16 верасня 1988 года ў Алматы і ў лютым 1989 года ў Маскве. Галоўныя ролі выканалі рок-музыкі — Віктар Цой («Кино») і Пётр Мамонаў («Звуки Му»), для якога гэты фільм стаў дэбютам у якасці кінаакцёра. Карціна з’яўлялася лідарам савецкага пракату 1989 года[2], а Віктар Цой па версіі часопіса «Савецкі экран» быў прызнаны найлепшым акцёрам гэтага ж года[3]. Расійскі кіназнаўца Аляксандр Паўлаў адносіць фільм да ліку культавых, уключаючы яго ў спіс 120 культавых карцін сусветнага кіно[4].
У фільме ўпершыню ў СССР была закранута тэма экалагічнай катастрофы Аральскага мора.
У 2010 годзе Рашыд Нугманаў зняў фільм «Іголка Remix» — перамантаваную і дапоўненую версію «Іголкі» з новымі музычнымі кампазіцыямі, графікай і змененым фіналам.
Зноскі
- ↑ http://www.cinemagia.ro/filme-thriller/1988/?pn=6
- ↑ «Экран и сцена» № 47, 22 ноября 1990
- ↑ Журнал «Советский экран» № 8, апрель 1990
- ↑ Павлов А. В. Расскажите вашим детям. Сто двадцать три опыта о культовом кинематографе. М.: Высшая Школа Экономики, 2016. С. 93.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аркус Л.. Игла. Киноведческая база «Чапаев» (руск.)(недаступная спасылка). Проект журнала «Сеанс». Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 2 мая 2020.
- Новеллизация фильма «Игла» неизвестным автором // russrock.ru
- «Игла» Архівавана 30 кастрычніка 2021. в энциклопедии «Оружие кино»
- Рашид Нугманов: Невозможно заменить Виктора Цоя — КультураПортал.ру