Інгеборга Нарвежская
Інгеборга Нарвежская | |
---|---|
Нараджэнне |
1301[1][2][…] |
Смерць | 17 чэрвеня 1361[1] |
Род | дом Сверэ[d] |
Бацька | Хокан V Святы[d] |
Маці | Яўфімія Ругенская[d] |
Муж | Эрык Магнусан[d][3] і Knud Porse[d][3] |
Дзеці | Магнус Эрыксан і Еўфемія Шведская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгеборга Нарвежская (шведск.: Ingeborg Håkansdotter, нарв.: Ingebjørg Håkonsdatter; 1301 — 17 чэрвеня 1361) — Нарвежская прынцэса, у замужжы — шведская герцагіня. Дачка Хокана V Нарвежскага. У 1319—1327 гадах уваходзіла ў савет рэгентаў Нарвегіі і ў 1319—1326 гадах — у савет рэгентаў Швецыі ў перыяд малалецтва яе сына Магнуса Эрыксана, караля Нарвегіі і Швецыі. У 1318—1319 гадах была дэ-факта кіраўніцай Швецыі[4], а ў 1319—1326 гадах — першай дэ-юрэ жанчынай-рэгентам у гісторыі Швецыі[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Інгеборга была адзінай законнай дачкой караля Нарвегіі Хокана V ад яго шлюбу з Яўфіміяй Ругенскай. У дзяцінстве яна была заручаная з Магнусам Біргерсанам, сынам і прызначаным спадчыннікам караля Швецыі Біргера I. Неўзабаве заручыны былі разарваныя па палітычных прычынах, а ў 1305 годзе яна заручылася з Эрыкам, герцагам Седэрманландскім, малодшым братам караля Біргера і дзядзькам яе першага жаніха. У 1312 годзе Інгеборга і Эрык афіцыйна пажаніліся.
Яна была вельмі юная, аднак паспела нарадзіць дваіх дзяцей ад першага мужа ў 1316 годзе і 1317 годзе, да таго, як у 1318 годзе герцаг Эрык быў забіты. Яе сын Магнус Эрыксан быў абвешчаны каралём Нарвегіі ва ўзросце трох гадоў, а Інгеборга пачала кіраваць. У семнаццаць гадоў Інгеборга стала рэгентам свайго сына ў Нарвегіі.
Неўзабаве шведскае дваранства пасля зрушэння Біргера выбрала юнага караля Магнуса каралём Швецыі, а Інгеборга стала намінальным рэгентам Швецыі і атрымала месца і голас ва ўрадзе Швецыі. Яе тытул гучаў так: «Інгеборга, па міласці Божай, дачка Хокана, герцагіня каралеўства Швецыя». Аднак рэальная ўлада была ў асноўным сканцэнтравана ў руках двух вышэйшых афіцэраў шведскага Каралеўства. Двор і рэзідэнцыя герцагіні Інгеборгі была ў Варберге.
У 1327 годзе Інгеборга выйшла замуж у другі раз — за свайго палюбоўніка Кнуда Порса (пам. 1330), двараніна не каралеўскіх колаў. У той час як Кнуду дазволілі стаць герцагам Халанда і ўладальнікам спадчынных маёнткаў Інгеборгі, яе шлюб стаў яшчэ адной прычынай, па якой шведы, а таксама ўсё часцей і нарвежцы, не дазволілі Інгеборзе выкарыстоўваць сваю ўладу ва ўрадах гэтых каралеўстваў. Пасля таго, як яе змова з мэтай узяць кіраванне ў свае рукі і рукі Кнуда і стаць незалежнымі была раскрыта, яна пазбавілася сваёй улады і пасады рэгента ў Нарвегіі (у 1321 годзе) і Швецыі (у 1323 годзе). Тым не менш яна засталася намінальным рэгентам Швецыі і захавала сваё месца ў Савеце да 1326 года і мела месца ў парламенце.
Яе муж быў прызначаны герцагам Эстоніі ў 1329 годзе, але ўжо ў 1330 годзе яна стала ўдавой. Яе малодшыя сыны сталі герцагамі Халанда. Яе старэйшы сын дасягнуў паўналецця ў 1332 годзе, і ў тым жа годзе Інгеборга забяспечыла (часовае) шведскае кіраванне над Сконэ. У 1350 годзе яна атрымала ў спадчыну тытул і пасаду ад сваіх малодшых сыноў, стаўшы герцагіняй Халанда.
Інгеборга памерла ў 1366 годзе ва ўзросце 65 гадоў.
Сям’я і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]1-й муж — Эрык Магнусан, герцаг Седэрманландскі
- Магнус Эрыксан, кароль Нарвегіі і Швецыі (1316—1374)
- Еўфемія Шведская, герцагіня Мекленбургская (1317— каля 1370)
2-й муж — Кнуд Порс, герцаг Халанда і Эстоніі
- Хокан, герцаг Халанда (пам. 1350)
- Кнуд, герцаг Халанда (пам. 1350)
- Брыгіта, замужам за Джонам Хафтарсанам, былі дзеці[6]
Продкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Ingeborg — 1917.
- ↑ Ingeborg Norjalainen // Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Jacob Truedson Demitz Throne of a Thousand Years ISBN 91-630-5030-7, Ludvika & Los Angeles 1996 p. 27
- ↑ Grethe Authén Blom Norsk Historisk Tidskrift Oslo 1981 s. 425
- ↑ Dronning Margrete: Valdemar danekonges datter : hendes ungdom
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Den svenska historien. Medeltid 1319—1520 (Stockholm:Bonniers 1966), s. 14-18
- Nordberg, Michael. I kung Magnus tid (шведск.). — Norstedts , 1995. — ISBN 91-1-952122-7.
- Jerker Rosén : Den svenska historien 2. Medeltiden 1319—1520 (1966)
- Nationalencyklopedin, Bokförlaget Bra Böcker AB, Höganäs (1992)