Перайсці да зместу

Індраварман I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індраварман I
кхмер.: ឥន្ទ្រវរ្ម័នទី១
уладар Камбоджы[d]
877 — 890
Папярэднік Jayavarman III[d]
Пераемнік Яшаварман I[d]

Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць 890
Бацька Pṛthivīndravarman[d]
Маці Pṛthivīndradevī[d]
Жонка Queen Indradevi[d]
Дзеці Яшаварман I[d]
Веравызнанне індуізм

Індраварман I (кхмер.: ឥន្ទ្រវរ្ម័នទី១, IX стагоддзе — 890) — уладар Кхмерскай імперыі (877—889).

Пасмяротнае імя — Ішваралака (кхмер.: ឥសីស្វារៈលោក).

Храм Прэах-Ко

Да 877 года — уладар княства Індрапура, якое размяшчалася на паўночным захадзе сучаснай Камбоджы.

Пасля гвалтоўнай смерці Джаявармана III Індраварман, які даводзіўся яму стрыечным братам па жаночай лініі, стаў уладаром Камбоджы пад імем Індравармана I.

У сваё ўладарства ўладкаваў і аздобіў сталіцу дзяржавы таго часу — горад Харыхаралая[en], значна палепшыў яго водазабеспячэнне, пабудаваўшы вялікае вадасховішча (барай[ru]) з астраўным храмам Лалей[ru].

Таксама вялікую ўвагу надаваў храмаваму будаўніцтву. Першым з кхмерскіх уладароў пабудаваў храмы прысвечаныя сваім сапраўдным і ўяўным продкам і папярэднікам (комплекс з шасці храмаў, тым ліку Прэах-Ко[ru]) і ўвёў культ абагаўлення ўладароў — дадаў боскі дэтэрмінатыў да імя кожнага.

Быў жанаты з прынцэсай Індрадзеві, якая па жаночай лініі паходзіла ад цара Пушкаракшы[ru][1]. Дынастычны шлюб уключыў у дзяржаву старажытныя землі Бапнома, вобласці абапал Меконга і басейн ракі Мун[2].

Да часу яго смерці межы Кхмерскай імперыі на поўначы пашырыліся да Убона (сучасны Тайланд), а на поўдні да Пном Баянга, самага паўднёвага ўскрайку Камбоджы.

  • Дажен Б. Кхмеры / Пер. с французского В. Е. Степанова. — М.: «Вече», 2009. — 432 с. — (Гиды цивилизаций). — ISBN 978-5-9533-2738-1.