Індуізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Arunachaleshvara Temple Tiruvannamalai.JPG

Індуізм — адна з найбольш буйных (па колькасці вернікаў) рэлігіяў свету. Каля 95 % усіх індуістаў свету пражываюць у Індыі. Гістарычная назва індуізма на санскрыце — сана́тана-дха́рма (санскр.: सनातन धर्म, sanātana dharma IAST), што ў перакладзе азначае «вечная рэлігія», «вечны шлях» або «вечны закон»[1].

Сфарміраваўся ў І тысячагоддзі да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі і брахманізма, а таксама асіміляцыі народных вераванняў. У аснове індуізму — вучэнне аб пераўвасабленні душ (сансара) і карме; ушанаванне вярхоўных багоў Вішну і Шывы; следаванне каставым правілам, свяшчэннымі лічацца: сярод жывёл — карова, змяя; сярод рэк — Рака Ганг; сярод раслін — лотас. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і дамашніх алтароў, а таксама ў свяшчэнных месцах. Для індуізма ўласціва ўяўленне аб універсальнасці і ўсеагульнасці вярхоўнага бажаства. Сёння існуюць дзве асноўныя плыні рэлігіі — вішнуізм і шываізм.

Індуізм спавядаюць каля 1 млрд чалавек — гэта трэцяя па колькасці паслядоўнікаў(руск.) бел. рэлігія ў свеце пасля хрысціянства і іслама[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Джон Боукер. «Поўны Оксфардскі слоўнік сусветных рэлігій». — Oxford University Press, 2000;
  2. The Global Religious Landscape - Hinduism. A Report on the Size and Distribution of the World's Major Religious Groups as of 2010. The pew foundation.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Індуізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. С. 234.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]