Інкрэментальная гульня
Інкрэментальная гульня (таксама — idle game [з англ. — «лянівая гульня»], клікер) — гэта камп’ютарная гульня, гульнявы працэс у якой складаецца з выканання простых дзеянняў, такіх як шматразовае націсканне на экран. Націсканні, як правіла, выконваюцца, каб зарабіць гульнявую валюту[1]. У некаторых гульнях пастаянна націскаць на экран і зусім не трэба (пры ўмове куплі розных паляпшэнняў), так валюта зарабляецца сама, у тым ліку і ў адсутнасць гульца[2]. Адсюль і назва «idle game».
Гульнявы працэс
[правіць | правіць зыходнік]У інкрэментальнай гульні гулец націскае на кнопку і атрымлівае пэўную колькасць валюты. Гулец можа выдаткаваць заробленыя «грошы» на куплю гульнявых прадметаў або навыкаў, якія дазволяць гульцу зарабляць валюту хутчэй або аўтаматычна, нават без неабходнасці націску кнопак[3][4]. Часта ў такіх гульнях ёсць крыніцы даходу, якія зарабляюць некаторую колькасць манет за пэўны час. Напрыклад, гэта могуць быць будынкі, фабрыкі або фермы. Кожная з гэтых крыніц павялічвае колькасць заробленай валюты ў секунду. Але кошт будынкаў таксама расце экспанентна , таму пераход, скажам, з будынка трэцяга ўзроўню на будынак чацвёртага займае столькі ж часу, колькі пераход з першага будынка на другі (часам — нават больш).
У некаторых гульнях выкарыстоўваецца сістэма скіду прагрэсу. Гулец скідае прагрэс, затое атрымлівае новы від гульнявой валюты. Гэтая новая валюта звычайна выкарыстоўваецца для атрымання бонусаў, якія не знікаюць пасля скіду. Гэтыя бонусы дазваляюць гульцу дасягнуць большых гульнявых вынікаў, чым без скіду прагрэсу[2]. Такія гульні, як Cookie Clicker, дазваляюць гульцам гуляць бясконца, а ў Candy Box! можна дасягнуць канца гульні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інкрэментальныя гульні набралі папулярнасць у 2013 годзе пасля поспеху Cookie Clicker[3], хоць некаторыя гульні, выпушчаныя раней (Cow Clicker і Candy Box! ) былі заснаваныя на тых жа гульнявых прынцыпах, што і Cookie Clicker. У 2015 годзе гульнявая прэса заўважыла, што idle-гульні распаўсюджваюцца на платформе Steam (напрыклад, Clicker Heroes)[2].
Стаўленне
[правіць | правіць зыходнік]Натан Грейсан тлумачыць папулярнасць idle-гульняў тым, што яны адцягваюць чалавека ад паўсядзённых клопатаў і лёгка ўпісваюцца ў паўсядзённае жыццё. Адначасова яны выкарыстоўваюць тэмы, якія можна сустрэць у больш складаных гульнях, каб прыцягнуць увагу гульцоў. Грейсан таксама адзначыў, што існуюць idle-гульні самай рознай тэматыкі: фэнтэзі, фантастыка і эротыка, гэта не дасць гульцам засумаваць[5].
Джасцін Дэвіс (IGN), апісваючы гульні, адзначае, што чалавек адчувае нешта асаблівае, калі дарагія паляпшэнні становяцца даступныя. Але гэтыя дарагія паляпшэнні купляюцца толькі для таго, каб пасля быць замененымі на новыя. Гэта прыводзіць да таго, што гулец адчувае сябе моцным і слабым адначасова, імкнецца да экспанентнага прагрэсу[6].
Жульен Цьяно, адзін са стваральнікаў idle-гульняў (у тым ліку Cookie Clicker) назваў свае гульні «non-games» (з англ. — «не гульні»)[7]. У канцы 2013 года ім быў створаны Idle Game Maker. Гэты інструмент дазваляе ствараць idle-гульні без ведання кода[8].
Зноскі
- ↑ Mark. Candy Box game needs a stupid app . Phones Review (8 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2015. Праверана 27 мая 2015.
- ↑ а б в Nathan Grayson (2015-05-18). "Clicker Heroes Is Super Popular On Steam... For Some Reason". Kotaku. Архівавана з арыгінала 12 верасня 2017. Праверана 2015-07-31. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2017. Праверана 21 красавіка 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2017. Праверана 21 красавіка 2023.
- ↑ а б Aaron Sankin, Jason Reed. The most addictive new game on the Internet is actually a joke . The Daily Dot (12 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 17 чэрвеня 2014.
- ↑ Alexander King. Numbers Getting Bigger: What Are Incremental Games, and Why Are They Fun? . Tutsplus (22 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 8 чэрвеня 2015.
- ↑ Nathan Grayson (2015-07-30). "Clicker Games Are Suddenly Everywhere On Steam". Kotaku. Архівавана з арыгінала 31 ліпеня 2015. Праверана 2015-07-31. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2015. Праверана 21 красавіка 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2015. Праверана 21 красавіка 2023.
- ↑ Justin Davis. Inside Cookie Clicker and the Idle Game Move . IGN (10 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
- ↑ Brian Crecente. The cult of the cookie clicker: When is a game not a game? . Polygon (30 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2017. Праверана 1 лістапада 2013.
- ↑ Orteil and Opti. Idle Game Maker Documentation . Orteil.dashnet.org. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Sultan A. Alharthi, Olaa Alsaedi, Zachary O. Toups, Joshua Tanenbaum, Jessica Hammer Playing to Wait: A Taxonomy of Idle Games(нявызн.). — Association for Computing Machinery, 2018. — April — DOI:10.1145/3173574.3174195 Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2018.