Перайсці да зместу

Інтурке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Інтурке
літ.: Inturkė
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Інтуркі
Насельніцтва
  • 324 чал. (2001)
Часавы пояс
Інтурке на карце Літвы
Інтурке (Літва)
Інтурке

І́нтурке[1] (літ.: Inturkė), традыцыйная беларуская назва — Інтуркі) — вёска ў Малетайскім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Інтуркеўскай сянюніі. Размешчана на беразе возера Галуанай[lt], за 12 км на паўднёвы ўсход ад Малетая. Насельніцтва на 2011 год — 237 чалавек.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Інтуркі датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У XVI стагоддзі Інтуркі сталі цэнтрам староства. У 1555 годзе ў мястэчку быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Інтуркі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1868 год у Інтурках было 14 будынкаў, была пабудавана царква.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Інтуркі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

  • XIX стагоддзе: 1868 год — 414 чал. у вёсцы Інтурках, 31 чал. у фальварку Інтуркі і 8 чал. у карчме Інтурках[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 237 чал.
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1855)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1868; мураўёўка)