Перайсці да зместу

Іса Ндой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іса Ндой
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 снежня 1985(1985-12-12)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Сенегал
Рост 202 см
Вага 95 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1999—2001 Сцяг Сенегала Мбахаан (Ціес)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2006 Сцяг Сенегала Жанна д’Арк
2007—2009 Сцяг Ірана Зоб Ахан 60
2009—2011 Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 38 (-39)
2012—2013 Сцяг Германіі Гройтэр (Фюрт) 0 (0)
2013—2014 Сцяг Францыі Крэтэй 10 (-17)
2015 Сцяг Ірана Трактар Сазі 3 (-5)
2017 Сцяг Беларусі Славія (Мазыр) 17 (-24)
2018—2022 Сцяг Францыі Мюлуз 66 (-?)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2013 Сцяг Сенегала Сенегал 2 (-2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 снежня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іса Ндой (фр.: Issa Ndoye; нар. 12 снежня 1985, Ціес, Сенегал) — сенегальскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру на радзіме, а ў 2007 годзе перайшоў у іранскі клуб «Зоб Ахан», з якім у сезоне 2008/09 стаў віцэ-чэмпіёнам краіны і уладальнікам Кубка. У ліпені 2009 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з украінскім клубам «Валынь», дзе стаў асноўным брамнікам, па выніках сезона 2009/10 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу. Улетку 2011 года пакінуў «Валынь».

У ліпені 2012 года стаў іграком дэбютанта нямецкай Бундэслігі — клуба «Гройтэр», за які так і не згуляў у чэмпіянаце. Улетку 2013 года перабраўся ў французскі клуб «Крэтэй» з Лігі 2. У першай палове 2015 года гуляў за іранскі клуб «Трактар Сазі», пасля чаго доўгі час заставаўся без каманды.

У студзені 2017 года стала вядома, што Іса Ндой разам з братам Біранам прыбудзе на прагляд у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[3]. Аднак, у Беларусь Іса прыехаў толькі ў сакавіку[4], тым не менш здолеў стаць асноўным брамнікам мазыран. У маі 2017 года не гуляў з-за траўмы, з верасня да канца сезона не зноў не з’яўляўся на полі. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і Іса пакінуў мазырскі клуб[5].

У жніўні 2018 года далучыўся да клуба «Мюлуз» з пятага дывізіёна Францыі. Гуляў там да 2022 года, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную Сенегала ў таварыскім матчы супраць Марока (0:3). Ндой выйшаў на замену ў другім тайме пры ліку 0:1 і прапусціў два мячы. У 2008 годзе трапіў у пашыраную заяўку сенегальцаў на Кубак афрыканскіх нацый 2008, аднак у канчатковы склад не быў уключаны. У 2013 годзе згуляў другі матч за зборную, выйшаўшы ў перапынку ў таварыскай сустрэчы з Замбіяй (1:1), галоў не прапускаў.

  • Іран Срэбраны прызёр чэмпіянату Ірана (2): 2009, 2015
  • Іран Уладальнік Кубка Ірана: 2009

Зноскі