Перайсці да зместу

Ісламская партыя Афганістана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісламская партыя Афганістана
пушту: د افغانستان اسلامي حزب
Выява лагатыпа
Лідар Абдул-Хадзі Аргандзівал[en]
Заснавальнік Гульбедзін Хекмаціяр
Дата заснавання 1975
Дата роспуску 1979
Краіна
Ідэалогія іслам, сунізм
Месцаў у ніжняй палаце 16 / 249

Ісламская партыя Афганістана (скар. ІПА, пушту: د افغانستان اسلامي حزب) — адна з найбольш буйных і ўплывовых ісламскіх палітычных партый Афганістана суніцкага толку. Па сваім прызначэнні і структуры ІПА — ваенізаваная арганізацыя, у якой беспярэчнае выкананне загадаў і распараджэнняў, а таксама гатоўнасць прыняць удзел ва ўзброенай барацьбе лічылася адной з найважнейшых умоў членства ў партыі.

Створана ў 1975 годзе на тэрыторыі Пакістана ў выніку зліцця некалькіх праваэкстрэмісцкіх груповак, якія дзейнічалі ў шэрагах вядомай рэакцыйнай міжнароднай рэлігійнай тэрарыстычнай арганізацыі «Браты-мусульмане». Заснавальнік і лідэр — Гульбедзін Хекмаціяр.

Асноўнай мэтай пасля красавіцкіх падзей 1978 года ІПА абвясціла звяржэнне ўстаноўленага ў ДРА рэжыму і наступнае абвяшчэнне Афганістана на «ісламскай рэспублікай». Маджахеды партыі «ІПА» вялі актыўную ваенна-палітычную барацьбу супраць прысутнасці сіл АКСВА (1979-1989) і дзяржаўнай улады ДРА пад кіраўніцтвам Бабрака Кармаля (пазней Махамада Наджыбулы).

У пачатку 1988 года ў ДРА дзейнічалі незаконныя ўзброеныя фарміраванні ІПА агульнай колькасцю да 25 тыс. чал., а ўсяго ў Аўганістане ў той час налічвалася звыш 80 тыс. прыхільнікаў гэтай арганізацыі. Кіраўніцтва ІПА атрымлівала зброю і фінансавую дапамогу ад ЗША, Пакістана, Кітая. У Лондане, Гамбургу, Мешхедзе, Пешавары ІПА мела свае прадстаўніцтвы і выдавала 5 газет і 2 часопісы. Штаб-кватэра ў Пешавары[1].

Зноскі