Бабрак Кармаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бабрак Кармаль
пушту: ببرک کارمل
сцяг
3-і Генеральны сакратар ЦК НДПА
27 снежня 19794 мая 1986
Папярэднік: Хафізула Амін
Пераемнік: Махамед Наджыбула
сцяг
3-і Старшыня Рэвалюцыйнага савета ДРА
сцяг
Папярэднік: Хафізула Амін
Пераемнік: Мухамед Чамкані (в. а.)
Махамед Наджыбула
сцяг
14-ы Старшыня Савета міністраў ДРА
27 снежня 197911 чэрвеня 1981
Папярэднік: Хафізула Амін
Пераемнік: Султан Алі Кештманд
 
Партыя: НДПА (c 1965 года)
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 6 студзеня 1929(1929-01-06)
Камары, каля Кабула, Каралеўства Афганістан
Смерць: 3 снежня 1996(1996-12-03) (67 гадоў)
Масква, Расія
Пахаванне: Хайратон, Афганістан
Імя пры нараджэнні: Султан Хусейн
Бацька: Мухамед Хусейн-хан
Жонка: Махбуба Кармаль
 
Узнагароды:
Ордэн Саурскай рэвалюцыі

Бабра́к Карма́ль (пушту: ببرک کارمل; 6 студзеня 1929, Камары, Кабул, Каралеўства Афганістан — 3 снежня 1996, Масква, Расія) — афганскі палітычны, дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), лідар фракцыі «Парчам» (бел.: Сцяг).

У перыяд савецкай ваеннай прысутнасці ў Афганістане — Генеральны сакратар ЦК НДПА, Старшыня Рэвалюцыйнага савета (кіраўнік дзяржавы) Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан (1979—1986), Старшыня Савета міністраў ДРА (1979—1981).

Дэ-факта з'яўляўся кіраўніком марыянетачнага ўрада, цалкам падкантрольнага савецкім «саветнікам»[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Кабуле ў сям'і армейскага генерала. Продкі Кармаля па лініі бацькі былі выхадцамі з індыйскага Кашміра, якія пераехалі ў Кабул у часы, калі Кашмір належаў імперыі Дурані. На новым месцы яны асіміляваліся з таджыкскай супольнасцю Кабула. Яго бацька не раскрываў сваё непуштунскае паходжанне і размаўляў толькі на пушту. Маці Кармаля была персамоўная пуштунка з племя гільзаеў. Сапраўднае імя яго было Султан Хусейн, якое ён змяніў на падобнае, тыпова афганскае імя. У Кабульскім універсітэце захапіўся ідэямі камунізму. У 1965 годзе ўступіў у Народна-дэмакратычную партыю Афганістана (НДПА). Узначаліў фракцыю «Парчам». У 1965—1973 гадах быў дэпутатам парламента краіны.

Пасля Саурскай Рэвалюцыі (1978) стаў намеснікам старшыні Рэвалюцыйнага савета, але ўжо ўлетку 1978 быў зняты з гэтай пасады і адпраўлены паслом у Чэхаславакію. Увосень 1978 года быў абвінавачаны ў арганізацыі антыўрадавай змовы і зняты з пасады пасла. Застаўся ў эміграцыі.

Пасля ўвядзення сіл Савецкай Арміі ў Афганістан у снежні 1979 года стаў генеральным сакратаром ЦК НДПА, старшынёй Рэвалюцыйнага савета і старшынёй Савета міністраў (апошнюю пасаду займаў да 1981 года). 4 мая 1986 года паводле рашэння 18-га пленума ЦК НДПА Б. Кармаль быў вызвалены «па стане здароўя» ад абавязкаў генеральнага сакратара ЦК партыі пры захаванні за ім членства ў Палітбюро. Зняцце з пасады было выклікана зменамі ў СССР, дзе да ўлады прыйшоў М. С. Гарбачоў[3]. У канцы 1986 годзе быў зняты і з пасады старшыні Рэвалюцыйнага савета.

Пасля таго, як ён пакінуў усе пасады, быў вымушаны эміграваць і пражываў у Маскве, у першыя гады эміграцыі — на дачы ў Сярэбраным Бары. Бабрак Кармаль карыстаўся вялікай павагай афганцаў: да эміграцыі падчас першай пасля адстаўкі дэманстрацыі ў Кабуле людзі, праходзячы міма трыбуны, кідалі кветкі не новаму партыйнаму кіраўніку Наджыбулу, а Кармалю; пасля заяў Наджыбулы пра «нацыянальнае прымірэнне» і неабходнасць перамоў з контррэвалюцыянерамі армія была дэмаралізавана і незадаволена такім рэзкім і незразумелым паваротам, пагібельным для рэвалюцыі і неймаверным пры кіраванні Кармаля. Папулярнасць Кармаля, якая яшчэ больш узросла на фоне палітыкі Наджыбулы, выклікала занепакоенасць савецкіх кіраўнікоў, якія асцерагаліся вяртання Кармаля да ўлады, таму да Кармаля прыставілі ахову і строга кантралявалі яго круг зносін. Так працягвалася да канца кіравання М. С. Гарбачова. У апошнія гады жыцця стан здароўя Бабрака Кармаля рэзка пагоршыўся (хвароба нырак), ён рэгулярна праходзіў курс лячэння.

Памёр 3 снежня 1996 года ў 1-й гарадской бальніцы горада Масквы, пахаваны ў Афганістане, у Хайратоне[4][5][6][7].

Зноскі

  1. Бабрак Кармаль да апошняга ўздыху верыў у правасць выбранага ім шляху
    «Я не з'яўляўся кіраўніком суверэннай дзяржавы. Гэта была акупаваная дзяржава, дзе рэальна кіравалі вы… Я кроку не мог ступіць без вашых саветнікаў» (Кармаль)
  2. Афганская война — из энциклопедии «История России. XVIII—XX век.» // М. ОЛМА-ПРЕСС, Образование — 2004 — ISBN 5-94849-553-1
  3. Христофоров В. С. Долгий путь из Афганистана. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 4 красавіка 2013.
  4. Pace, Eric Babrak Karmal, Afghanistan's Ex-President, Dies at 67. The New York Times. Arthur Ochs Sulzberger, Jr (6 снежня 1996). Праверана 31 студзеня 2012.
  5. Gestorben: Babrak Karmal (German). Der Spiegel. Spiegel Online (9 снежня 1996). Праверана 2 лютага 2012.
  6. Babrak Karmal. Encyclopædia Britannica. Праверана 2 лютага 2012.
  7. Whitaker, Raymond Obituary: Babrak Karmal. The Independent. Independent Print Limited (6 снежня 1996). Праверана 2 лютага 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Хафізула Амін
Старшыня Рэвалюцыйнага савета Афганістана

27 снежня 1979 — 24 лістапада 1986
Пераемнік:
Х. М. Чамкані
Папярэднік:
Хафізула Амін
Генеральны сакратар ЦК НДПА

27 снежня 1979 — 4 мая 1986
Пераемнік:
Мухамед Наджыбула
Папярэднік:
Хафізула Амін
14-ы Прэм'ер-міністр Афганістана

27 снежня 1979 — 11 чэрвеня 1981
Пераемнік:
Султан Алі Кештманд

|

}}