Браты-мусульмане

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Браты-мусульмане
'الإخوان المسلمون/المسلمين
al-ʾIḫwān al-Muslimūn/Muslimīn
эмблема
Эмблема партыі
Ідэалогія:

Ісламізм
Панісламізм
Кутбізм
Джыхад
Антысіянізм

Дэвіз:

Іслам з'яўляецца рашэннем

Лідары:

Мухамед Бадзі

Штаб-кватэра:

Каір, Егіпет

Дата фарміравання:

1928, Ісмаілія, Егіпет

Саюзнікі:

Хамас

Удзел у канфліктах:

Ісламскае паўстанне ў Сірыі

Сайт:

www.ikhwanonline.com
www.ikhwanweb.com

«Браты-мусульмане» (араб. الإخوان المسلمون‎‎, Аль-Іхван аль-Муслімун) — міжнародная рэлігійна-палітычная асацыяцыя, заснаваная ў сакавіку 1928 настаўнікам Хасанам аль-Банам у Ісмаіліі (Егіпет). З 1933 штаб-кватэра арганізацыі была пераведзена ў Каір. Па смерці Хасана аль-Банны ў 1948 годзе, у 1950 годзе ідэолагам руху стаў літаратар Сеід аль-Кутб[1], пакараны смерцю ў 1966 годзе[2]. Асацыяцыя мела аддзяленні ў Сірыі, Палесціне, Іраку. Да сканчэння Другой сусветнай вайны налічвала каля 500 тыс. чалавек.

Лічыцца за найстарэйшай у свеце міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй[3].

У Егіпце[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе пасля няўдалага пакушэння членаў асацыяцыі на прэзідэнта Гамаля Абдула Насера дзейнасць «Братоў-мусульман» у Егіпце была забароненая, некаторыя актывісты былі арыштаваныя.

З 1984 года «Браты-мусульмане» прымаюць удзел у парламенцкіх выбарах. Пры гэтым адсутнасць легальнага статусу вымушае іх выступаць альбо па спісах зарэгістраваных партый, альбо ў якасці «незалежных» кандыдатаў.

Арганізацыя намервалася актыўна ўдзельнічаць у апошніх парламенцкіх выбарах 28 лістапада і 5 снежня 2010 года, аднак абвясціла пра байкот другога туру з прычыны прадпрынятых уладамі жорсткіх мераў заляквання і шматлікіх парушэнняў.

У Сірыі[правіць | правіць зыходнік]

У Сірыі браты-мусульмане і іншыя фундаменталісты з сярэдзіны 1970-х актывізуюць антыўрадавую прапаганду і ўзброеную барацьбу, абапіраючыся на незадаволеных няўдалай эканамічнай палітыкай і секулярызмам партыі Баас.

Экстрэмісты імкнуліся да зацвярджэння ісламскага парадку і да стварэння аб'яднання ісламскіх дзяржаў. Ладзяцца кампаніі тэрору. Галоўныя аб'екты — алавіты, вышэйшыя чыноўнікі дзяржапарату, агенты бяспекі. З 1979 кампанія тэрору актывізуецца, што звязана з поспехам рэвалюцыі ў Іране.

У выніку прадпрынятых паліцыяй мер былі арыштаваныя некаторыя лідары «братоў-мусульман»: Хусні Абдо, Зухер Заплуту, забіты Абд ас-Сатар аз-Заім, аднак актыўнасць тэрарыстаў знізілася нязначна.

Апагеем барацьбы стала паўстанне ў Хаме 2 лютага 1982 года. Паўстанне было здушана 8000-й арміяй пад камандаваннем прэзідэнтавага брата Асада Рыфата, з удзелам ВПС і танкавых падраздзяленняў. Болей за 25 000 чалавек былі забіты, зруйнаваны Вялікі Мячэць. Пасля задушэння паўстання дзейнасць тэрарыстаў спынілася. У 1985 Аднан Окла і рэшткі яго групы здаліся ўладам.

У Палесціне[правіць | правіць зыходнік]

Палесцінскім аддзяленнем «Братоў-мусульман» з'яўляецца Рух ісламскага супраціву «Хамас».

Зноскі

  1. Е. П. Кожушко. Современный терроризм: анализ основных направлений. / под общ.ред. А. Е. Тараса. Минск, «Харвест», 2000. стр.250-253
  2. Егіпет без Мубарака
  3. Вытокі тэрарызму на Бліжнім і Сярэднім Усходзе

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Міжнародны тэрарызм