Ісламскі сацыялізм
Ісламскі сацыялізм — палітычнае вучэнне, якое прадугледжвае сумяшчэнне ісламу з сацыялістычнымі ідэямі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Родапачынальнікам ісламскага сацыялізму з’яўляецца Абу Зара аль-Гіфары, паплечнік Прарока Мухамада. Ён выступаў супраць назапашвання багацця кіроўным класам у часы халіфата[1].
Першая ісламская камуна была ўтворана ў Казані ў 1917 годзе. Яна прасоўвала камуністычныя ідэі сярод мусульман Расіі. Неўзабаве ў Казані татарскімі рэвалюцыянерамі з гэтай жа мэтай быў створан Мусульманскі сацыялістычны камітэт.
У 1969 годзе палкоўнік Муамар Кадафі зрынуў манархію ў Лівіі. Пасля перавароту была абвешчаная Лівійская Арабская Рэспубліка, чыёй афіцыйнай ідэалогіяй стаў ісламскі сацыялізм.
Сацыялізм Муамара Кадафі
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйнай ідэалогіяй Лівійскай Арабскай Рэспублікі і Лівійскай Джамахірыі быў ісламскі сацыялізм. Кадафі адмяніў традыцыйныя інстытуты ўлады. Паўсюдна фармаваліся народныя камітэты і народныя кангрэсы. Дзяржава падзялялася на мноства камун (абшчын), якія ўяўлялі сабой самакіравальныя міні-дзяржавы ў дзяржаве, што поўнасцю валодалі ўладай у сваім рэгіёне, уключаючы размеркаванне бюджэтных сродкаў. Кіраванне камунай ажыццяўлялася першасным народным кангрэсам. У народны кангрэс уваходзілі ўсе жыхары камуны. Кожны чалавек меў права выказаць сваю прапанову на пасяджэнні народнага камітэта. Кожны ўдзельнічаў у прыняцці рашэнняў і рэалізацыі ўлады. Дзяржава ўяўляла сабой федэрацыю камун. Кожны першасны народны кангрэс выбіраў сваіх прадстаўнікоў у гарадскі народны камітэт і Усеагульны Народны Кангрэс.
Ісламскі марксізм
[правіць | правіць зыходнік]Ісламскі марксізм — тэрмін, які быў выкарыстаны ў кнізе Асефа Баяда «Шарыят і Маркс: Крытыка ісламскай крытыкі марксізму», каб апісаць ідэі іранскага рэвалюцыянера Алі Шарыяці. Тэрмін таксама часам выкарыстоўваецца ў дачыненні да такой групоўкі, як Арганізацыя маджахедаў іранскага народа[2].
Вядомыя ісламскія сацыялісты
[правіць | правіць зыходнік]- Абу Зара аль-Гіфара — родапачынальнік.
- Убайдулахан Сіндхі — індыйскі ісламскі сацыяліст, прапаноўваў сумяшчэнне нацыянал-камунізму і ісламскай ідэалогіі.
- Муамар Кадафі — лівійскі ісламскі сацыяліст, стваральнік унікальнага грамадскага і дзяржаўнага ладу — Джамахірыі.
- Гулам Ахмед Парвіз — пакістанскі сацыяліст, заклікаў да ісламскай рэфармацыі і новай трактоўцы Карана ў адпаведнасці з духам часу.
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Jomo summarizing 'Islamic economic alternatives', in Religion in modern times: an interpretive anthology, Linda Woodhead,Paul Heelas
- ↑ About So-Called Islamic Marxism