Перайсці да зместу

Абд Рабу Мансур аль-Хадзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абд Рабу Мансур аль-Хадзі
араб. عبد ربه منصور هادي‎‎
2-і прэзідэнт Емена[d]
27 лютага 2012 — 7 красавіка 2022
Папярэднік Алі Абдула Салех
Пераемнік Rashad al-Alimi[d]
віцэ-прэзідэнт Емена[d]
3 кастрычніка 1994 — 25 лютага 2012
Папярэднік Ali Salim al-Beidh[d]
Пераемнік Khaled Bahah[d]
3-і міністр абароны Емена[d]
29 мая 1994 — 3 кастрычніка 1994
Папярэднік Haitham Qassim Taher[d]
Пераемнік Abdul Malik al-Sayani[d]

Нараджэнне 1 верасня 1945(1945-09-01)[1][2][…] (79 гадоў)
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Republic of Yemen Armed Forces[d]
Званне фельдмаршал
Бітвы
Сайт presidenthadi-gov-ye.info (англ.)(ар.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абд Рабу Мансур аль-Хадзі (араб. عبد ربه منصور هادي‎‎, 1 верасня 1945) — еменскі дзяржаўны, ваенны і палітычны дзеяч. З 25 лютага 2012 г. 2-і прэзідэнт Емена.

У 1970 г. пачаў ваенную службу ў арміі Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емен. У 1994 г., пасля аб’яднання ў 1990 г. Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емен і Еменскай Арабскай Рэспублікі ў Еменскую Рэспубліку, на працягу 4 месяцаў у званні генерал-маёр быў міністрам абароны. 3 кастрычніка 1994 г. прэзідэнт Салех прызначыў яго віцэ-прэзідэнтам.

З 4 чэрвеня і да 23 верасня 2011 года, на час лячэння Салеха, выконваў абавязкі прэзідэнта краіны. З 23 снежня 2011 г. зноў прыступіў да выканання абавязкаў кіраўніка дзяржавы.

21 лютага 2012 г. на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах абраны прэзідэнтам Емена на двухгадовы тэрмін[5]. 25 лютага ўступіў у пасаду, прыняўшы прысягу[6].

Зноскі