Грамадзянская вайна ў Емене

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
 Грамадзянская вайна ў Емене
Дата

з 19 верасня 2014 года

Месца

Емен

Вынік

канфлiкт працягваецця

Праціўнікі
Емен Урадавыя войскi
пры падтрымцы:
Flag of Pakistan.svg Пакістан[1]
Flag of Belarus.svg Беларусь[2]

Замежныя войскi:

Емен Вярхоўны Палітычны Савет
пры падтрымцы:
Flag of Eritrea.svg Эрытрэя[3]
Flag of South Yemen.svg Сепаратысты Паўднёвага Емена AQMI Flag asymmetric.svg Ісламская дзяржава
Commons-logo.svg Yemeni Civil War (2015) на Вікісховішчы

Грамадзянская вайна ў Емене[4] — узброены канфлікт у Емене паміж урадавымі войскамі і хусітамі.

Перадгісторыя і прычыны[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2004 года адбылося паўстанне шыітаў на поўначы краіны з мэтай аднаўлення тэакратычнай манархіі, якая была ў Паўночным Емене да вайсковага перавароту 1962 года, а таксама супраць палітычнага хаўрусу Емена са Злучанымі Штатамі.

У 2009 року распачаліся баявыя дзеянні паміж шыітамі і ўрадавымі войскамі Емена і Саудаўскай Аравіі. Кіраўніцтва Емена абгрунтавала ўварванне Саудаўскай Арабіі смерцю двух памежнікаў, забітых паўстанцамі.

У 2010 року было заключана замірэнне.

Але ж у 2011 року сытуацыя пачала пагаршацца: сутыкненні паміж шыітамі і сунітамі аднавіліся. На тэрыторыі Емена чынна распачала дзеянні «Аль-Каіда».

Храналогія падзей[правіць | правіць зыходнік]

2 лютага — 9 ліпеня 2014 ішла бітва за Амран, якая скончалася перамогай хусітаў. з 16 па 21 верасня 2014 года ішла бітва за Сану (Сталіцу Емена). Бітва скончалася перамогай паўстанцаў.

15 лютага 2015 года хусіты распачалі аблогу Адэна.

З прычыны паспяховых дзеянняў паўстанцаў 26 лютага 2015 года кааліцыя арабскіх дзяржаў на чале з Саудаўскай Аравіяй распачала інтэрванцыю ў Емен.

з 25 сакавіка па 22 ліпеня 2015 года ішла бітва за Адэн паміж хусітамі і сіламі арабскай кааліцыі. 22 ліпеня хусіты былі канчаткова вытулены з Адэна.

8 верасня 2015 года да вайны на баку еменскага ўрада супраць хусітаў далучыўся Кувейт.

16 ліпеня 2016 года ААЭ распачалі вывад сваіх вайскоўцаў з Емена.

5 чэрвеня 2017 года Катар спыніў усялякія баявыя дзеянні на тэрыторыі Емена з прычыны абвінавачванні Катару ў падтрымцы тэрарызму.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]