Абутак з пячоры Арэні
Абутак з пячоры Арэні — скураны чаравік, выраблены 5500 год назад і знойдзены ў 2008 годзе ў выдатным стане ў пячорным комплексе Арэні, што знаходзіцца ў Ваёцдзорскай вобласці Арменіі[1]. Гэта суцэльны скураны чаравік, які на некалькі стагоддзяў старэй абутку ледзянога чалавека Эцы, што робіць яго найстарэйшым суцэльна-скураным абуткам у свеце, вядомым даследчыкам. Адкрыццё было зроблена міжнароднай камандай даследчыкаў пад кіраўніцтвам Барыса Гаспарана, археолага з Інстытута археалогіі і этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі[2]. Нашмат больш стары абутак, 10 000-гадовыя сандалі, вырабленыя з валакна палыну, былі выяўлены ў ЗША ў пячоры Форт-Рок у Арэгоне[3] — згодна наяўным довадам, карыстацца абуткам людзі пачалі ад 40 000 да 26 000 гадоў назад[4][5].
Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]
Армянская аспірантка Дыяна Зардарян выявіла скураны чаравік падчас раскопаў, што праводзіліся групай археолагаў з армянскага Інстытута археалогіі і этнаграфіі, а таксама з Ірландыі і ЗША[6]. Абутак быў выяўлены ляжалым верх нагамі на дне акуратна апрацаванай ямы глыбінёй 45 см і дыяметрам 44-48 см пад перавернутай пабітай керамічнай чарай меднага веку[7]. Побач быў знойдзены пабіты збан і казіныя рогі. Дзякуючы раскопам у тым жа раёне была знойдзена самая старая ў свеце вінакурня[8].
Аналіз[правіць | правіць зыходнік]
Абутак быў знойдзены ў амаль ідэальным стане з-за халаднаватых і сухіх умоў пячоры і тоўстага пласта авечага гною, які дзеяў як ушчыльнік. Вялікія ёмістасці для захоўвання былі знойдзены ў той жа пячоры, у многіх з іх добра захаваліся пшаніца, ячмень, абрыкосы, а таксама іншыя ядомыя расліны[9]. Абутак быў запоўнены саломай і травой. Археолагі не ўпэўнены, ці была гэта ізаляцыя, каб трымаць нагу ў цяпле, ці ж трава выкарыстоўвацца для захавання формы абутку падчас захоўвання. Вядучы археолаг Рон Пінхасі не змог вызначыць, ці належаў чаравік мужчыну ці жанчыне. Тым часам як памер абутку невялікі, прыкладна 37-ы, ён заявіў, што «абутак мог таксама падысці мужчыне з той эпохі»[9]. Захаваліся нават шнуркі абутку[9].
Асноўныя падабенствы ў тэхніцы вырабу суцэльных скураных чаравікаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Еўропы, і абутку з пячоры Арэні, могуць сведчыць, што абутак гэтага тыпу насіўся на працягу тысячагоддзяў у вялікім і экалагічна размаітым геаграфічным рэгіёне[7]. Паводле думкі Пінхасі, чаравік з пячоры Арэні падобны на ірландскі пампуці, абутак, які насілі на астравах Аран да 1950-х гадоў[10]. Абутак таксама вельмі нагадвае традыцыйны балканскі, вядомы як апанак[11].
Калі матэрыял быў даследаваны ў дзвюх радыевугляродных лабараторыях у Оксфардзе і ў Каліфорніі, было ўсталявана, што абутак узыходзіць да 3500 гадоў да н.э. Гэта дата на некалькі сотняў гадоў старэй даты, усталяванай для скуранога абутку, знойдзенага на ледзяным чалавеку Эцы[9].
Пасля апрацоўкі для захавання абутак з пячоры Арэне будзе выстаўлены ў Гістарычным музеі Арменіі[12].
Зноскі
- ↑ Dindar, Shereen (June 9, 2010). "World's Oldest Leather Shoe Found—Stunningly Preserved". National Post. Canada. Праверана June 11, 2010.
- ↑ Bruce Bower (July 3, 2010). "Ancient shoe steps out of cave and into limelight". Science News. Архівавана з арыгінала 26 кастрычніка 2012. Праверана September 8, 2010.
- ↑ "World's Oldest Shoes In Oregon – 10,000-Year-Old Sandals Found In 1938 Among 70 Pairs Unearthed Within Cave". Seattle Times. December 1, 1999. Праверана June 13, 2010.
- ↑ Johnson, Olivia (August 24, 2005). "Bones reveal first shoe-wearers". BBC News. Праверана June 12, 2010.
- ↑ Trinkaus, E.; Shang, H. (2008), "Anatomical evidence for the antiquity of human footwear: Tianyuan and Sunghir", Journal of Archaeological Science, 35 (7): 1928–1933, doi:10.1016/j.jas.2007.12.002.
- ↑ Oldest Leather Shoe A ‘Dream’ Find For Armenian Scientist, Armenia Liberty (RFE/RL), June 12, 2010.
- ↑ а б Pinhasi, Ron (June 9, 2010). "First Direct Evidence of Chalcolithic Footwear from the Near Eastern Highlands". PloS ONE. Праверана June 9, 2010.
- ↑ "'Oldest known wine-making facility' found in Armenia". BBC. January 11, 2011. Праверана January 11, 2011.
- ↑ а б в г "What's Older Than the Pyramids and Smells Worse Than a Mummy?". Fox News. June 9, 2010. Праверана June 9, 2010.
- ↑ "5,500-year leather mocassin world's oldest shoe". June 10, 2010. Праверана June 12, 2010.
- ↑ National Geographic: World’s Oldest Leather Shoe Found—Stunningly Preserved
- ↑ Gevorgyan, Siranuysh (June 14, 2010). "Do You Have that in a Size 38?: World's oldest shoe to go on display in Yerevan". ArmeniaNow.com. Архівавана з арыгінала 23 кастрычніка 2010. Праверана June 14, 2010.