Палын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палын
Beifuss.jpg
Палын звычайны (Artemisia vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Artemisia L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Artemisia absinthium
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   35431
NCBI   4219
EOL   37526
GRIN   g:997
IPNI   7739-1

Палы́н (Artemisia) — род кветкавых раслін сямейства складанакветных (астравых).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна-, двух- і шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны і паўкусты. Вышыня да 1,5 м. Большасць мае характэрны «палынны» пах. Сцёблы прамастойныя, узыходныя ці ляжачыя. Лісце перыстарассечанае, лопасцевае ці суцэльнае. Жоўтыя ці чырванаватыя кветкі ў дробных шматлікіх кошыках, якія сабраны ў агульныя гронкападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 400 (па іншых звестках 250) відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Некаторыя віды дамінуюць у раслінным покрыве засушлівых, пераважна засоленых абласцей (напрыклад, палынныя пустыні Паўднёвага Казахстана, Сярэдняй Азіі). На Беларусі найбольш вядомыя палын горкі (Artemisia absinthium), палын звычайны, або чарнобыльнік (Artemisia vulgaris), палын палявы (Artemisia campestris); трапляюцца на сухіх лугах, пясках, у агародах, садах, каля жылля.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, кармавыя, фарбавальныя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны. Як лекавы сродак ужываюць палын цытварны (Artemisia cina), горкі (Artemisia absinthium), Artemisia abrotanum і інш. Культывуецца палын эстрагонавы, або эстрагон (Artemisia dracunculus).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маўрышчаў В. Палын // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.