Абівалка
Выгляд
Абіва́лка — ачышчанае бервяно на чатырох ножках для абівання збожжа.
Каб абіваць снапы, выкарыстоўвалі таксама абівалку-рашотку з доўгіх брускоў, з ножкамі ў пярэдняй частцы. Для абівання жыта, лёну і іншых культур выкарыстоўвалі барану, калоду, козлы і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абівалка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9. — С. 12.
- Абівалка // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.