Авансцэна
Авансцэна (фр.: avant-scène) — пярэдняя частка сцэны-скрынкі. Займае прастору, роўную па шырыні партальнай арцы, ад чырвонай лініі сцэны да рампы.
У якасці гульнявой пляцоўкі авансцэна шырока выкарыстоўвалася ў оперных і балетных спектаклях. У драматычных театрах авансцэна служыць асноўным месцам дзеяння для невялікіх сцэн перад закрытай заслонай, якія звязваюць асноўныя карціны спектакля. некаторыя рэжысёры выносяць на авансцэну асноўнае дзеянне, пашыраючы такім чынам сцэнічную пляцоўку за межы партальнай аркі.
Паводле «Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона», авансцэна азначае пярэднюю, бліжэйшую да публікі частку сцэны. Пачынаючыся ад самых сцен прасцэніўма, авансцэна ідзе да першай кулісы, складаючы ў сабе рампу і суфлерскае месца.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тэатральная энцыклапедыя Архівавана 7 жніўня 2007.. Пад рэд. П. А. Маркаў, с. С. Мокульский. Том 1. М.: «Сов. энцыклапедыя», 1961 год.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Авансцена // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.