Агульнае землязнаўства
Агульнае землязна́ўства — раздзел геаграфічнай навукі, які вывучае найбольш агульныя заканамернасці і ўласцівасці геаграфічнай абалонкі Зямлі. Даследуе яе прасторава-часавую арганізацыю, дыферэнцыяцыю, кругаварот рэчываў і энергіі, дынаміку і эвалюцыю, ролю чалавецтва ў трансфармацыі геаграфічнай абалонкі. З’яўляецца прыродна-гістарычнай тэарэтычнай асновай аховы навакольнага асяроддзя, глабальнага мадэліравання; цесна звязана з краіназнаўствам. У агульным землязнаўстве шырока выкарыстоўваюцца геафізічныя, геахімічныя, геалагічныя і картаграфічныя метады. Тэрмін уведзены нямецкім географам К. Рытарам (1-я палова 19 ст.). Асновы сучаснага землязнаўства закладзены ў працах А. А. Грыгор’ева, С. В. Калесніка, В. А. Дзяменцьева і інш. Тэрмін выкарыстоўваецца таксама для абазначэння сукупнасці навук, аб’ектам якіх з’яўляецца Зямля як планета.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. П. Якушка. Землязнаўства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).