Васіль Аляксеевіч Дзяменцьеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Аляксеевіч Дзяменцьеў
руск.: Василий Алексеевич Дементьев
Дата нараджэння 4 красавіка 1908(1908-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1974(1974-12-12) (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук (1938)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Васіль Аляксеевіч Дзяме́нцьеў[1] (руск.: Василий Алексеевич Дементьев; 4 красавіка 1908 — 12 снежня 1974) — вучоны, географ, кандыдат геаграфічных навук (1938), прафесар (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Судбішча Тульскай губерні (зараз у Новадзеравянькаўскім раёне Арлоўскай вобласці Расіі). У 1917 годзе разам з бацькамі пераехаў у Краснаярск, дзе скончыў сярэднюю школу і працаваў лабарантам у Краязнаўчым музеі Прыенісейскага краю[2]. У 1926 годзе паступіў на геаграфічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930 годзе. Працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведвальным інстытуце ў Ленінградзе[2]. З 1937 года В. А. Дзяменцьеў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геология и геоморфология центральной части Западно-Сибирской низменности»[2]. З 1938 года на пасадзе загадчыка кафедрай фізічнай геаграфіі, у 1943—1946 гг. — дэкан геаграфічнага факультэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковую дзейнасць В. А. Дзяменцьеў пачаў у час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам вядомага геамарфолага Я. С. Эдельмана[2]. Займаўся вывучэннем антрапагенных адкладаў і геамарфалогіі Заходняй Сібіры, удзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнню Пай-Хоя, Пячорскай нізіны і цэнтральнай Карэліі, геамарфалогіі Беларусі. Аўтар сістэмы фізіка-геаграфічнага і геамарфалагічнага раянавання тэрыторыі БССР, прац па ландшафту Беларусі, праблемах Беларускага Палесся. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР, праекта прыгараднай зоны Мінска і яго ландшафтнага абгрунтавання. У 1959 годзе разам з А. Х. Шклярам і В. П. Якушка апублікаваў манаграфію «Прырода Беларусі».

Аўтар 110 навуковых прац, у т.л. 7 падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій[2]. Сярод апублікаванага:

  • Система физико-географических районов Белоруссии // Физическая и экономическая география. — Мн., 1960.
  • География Белоруссии. 2 изд. — Мн., 1977. (у сааўтарстве).

Пад кіраўніцтвам В. А. Дзяменцьева падрыхтавана 5 кандыдатаў геаграфічных навук[2].

У 1962—1974 гг. быў прэзідэнтам Геаграфічнага таварыства БССР.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны чатырма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай адукацыі»[2].

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 269. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Мартинкевич Г. И. Выдающиеся учёные Беларуси. Василий Алексеевич Дементьев (к 100-летию со дня рождения)(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]