Навіны БНФ «Адраджэньне»: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. - Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1
* Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. - Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1

{{Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012}}


[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]
Радок 15: Радок 17:


[[be-x-old:Навіны БНФ Адраджэньне]]
[[be-x-old:Навіны БНФ Адраджэньне]]

{{Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012}}

Версія ад 11:03, 8 красавіка 2012

Навіны БНФ «Адраджэньне» — газета, орган Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». Выдавалася са снежня 1988 да мая 1994 ў Мінску на беларускай мове (асобныя нумары таксама на рускай мове).

Як нулявы нумар выдання з'явілася «Інфармацыйнае паведамленьне БНФ за перабудову «Адраджэньне», у якім друкавалася адозва Аргкамітэту БНФ да грамадзян Беларусі, а таксама рэкамендацыі ў стварэнні групаў падтрымкі БНФ. Першыя нумары рыхтавалі А. Суша і А. Радкевіч; у падрыхтоўцы паасобных нумароў удзельнічалі: П. Ларын, І. Дрозд, П. Пячонка, А. Сёмуха; ад №7 у складзе выдавецкай групы: А. Суша, С. Дубавец, П. Жук. Выйшла некалькі выпускаў «Навінаў» у перакладзе на рускую мову («Новости Белорусского народного фронта «Адраджэньне»), якія ў асноўным адпавядалі беларускаму варыянту выдання. Апошні нумар, прысвечаны выбарам прэзідэнта, выйшаў у маі 1994 пад рэдакцыяй Барыса Хамайды.

Грамадска-палітычнае выданне. Асноўны змест газеты складала хроніка падзей, артыкулы на актуальныя грамадска-палітычныя тэмы, праграмныя матэрыялы БНФ. Змяшчаліся артыкулы, прысвечаныя гісторыі Беларусі, беларускай нацыянальнай сімволіцы, спісы ахвяр палітычных рэпрэсій.

Выйшла 40 нумароў.

Літаратура

  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. - Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012