Тэмбр: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: cs:Barva tónu |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
[[bg:Тембър]] |
[[bg:Тембър]] |
||
[[ca:Timbre musical]] |
[[ca:Timbre musical]] |
||
[[cs:Barva tónu]] |
|||
[[da:Klangfarve]] |
[[da:Klangfarve]] |
||
[[de:Klangfarbe]] |
[[de:Klangfarbe]] |
Версія ад 18:04, 29 красавіка 2012
Тэмбр (фр.: timbre) — афарбоўка гуку; адна з прыкмет музычнага гуку (разам з вышынёй, гучнасцю і працягласцю).
Па тэмбру адрозніваюць гукі аднолькавай вышыні і гучнасці, але выкананыя або на розных інструментах, рознымі галасамі, або на адным інструменце рознымі спосабамі, штрыхамі.
Тэмбр вызначаецца матэрыялам, формай вібратара, умовамі яго ваганняў, рэзанатарам, акустыкай памяшкання. У характарыстыцы тэмбру вялікае значэнне маюць абертоныы і іх суадносіны па вышыні і гучнасці, шумавыя прыгукі, атака (пачатковы момант гуку), фарманты, вібрата і інш. фактары.
Пры ўспрыманні тэмбраў звычайна ўзнікаюць розныя асацыяцыі: тэмбравая якасць гуку параўноўваюць са глядзельнымі, датыкальнымі, смакавымі і інш. адчуваннямі ад тых ці іншых прадметаў, з'яў (гукі яркія, бліскучыя, матавыя, цёплыя, халодныя, глыбокія, поўныя, рэзкія, мяккія, насычаныя, сакавітыя, металічныя, шкляныя і да т. п.); радзей прымяняюцца уласна слыхавыя вызначэння (звонкія, глухія).
Навукова-абгрунтаваная тыпалогія тэмбру яшчэ не склалася. Устаноўлена, што тэмбравыя слых мае зонную прыроду.
Тэмбр выкарыстоўваецца як важны сродак музычнай выразнасці: пры дапамозе тэмбру можна вылучыць той ці іншы кампанент музычнага цэлага, узмацніць або аслабіць кантрасты; змены тэмбраў — адзін з фактараў музычнай драматургіі.
У музыцы XX стагоддзя ўзнікла тэндэнцыя сродкамі гармоніі і фактуры ўзмацняць, падкрэсліваць тэмбравы бок гучання (паралелізм, кластары і да т. п.). Асаблівым напрамкам ў выкарыстанні тэмбраў з'яўляецца санорыка.