Музычная акустыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Музычная акустыка — раздзел акустыкі, які вывучае фізічныя ўласцівасці музычных гукаў. Як і агульная акустыка, музычная акустыка - міждысцыплінарная навука. У сваіх даследаваннях яна прыцягвае дадзеныя і (часткова) паняційны апарат іншых навук, галоўным чынам, матэматыкі, тэорыі музыкі і псіхалогіі.

Галоўны прадмет музычнай акустыкі - вышыня, дынаміка, тэмбр музычных (г. зн. якія ўжываюцца ў музыцы) гукаў, галоўным чынам з пункту гледжання іх успрымання слыхам і прайгравання (інтанавання) музыкамі-выканаўцамі. Асаблівая вобласць музычна-акустычных даследаванняў - музычныя лады і тэмперацыі.

Музычныя тэарэтыкі (Г. Рыма, П. Хіндэміт) выкарысталі дадзеныя музычнай акустыкі для пабудовы «натуральна-навуковых» канцэпцый музыкі, а фізікі і псіхолагі (Г. Гельмгольц, К. Штумпф, В. Келер) - для стварэння «фізіялагічных» канцэпцый музычнага ўспрымання. У Расіі ўклад у музычную акустыку ўнеслі Н. А. Гарбузаў (распрацаваў так званую зонную тэорыю музычнага слыху), Л. С. Тэрме, А. А. Валодзін, Е. А. Мурзін (стваральнікі электрамузычных інструментаў), Е. В. Назайкінскі. Найбуйнейшыя даследчыкі музычных ладоў і тэмперацый на Захадзе - М. Барбур, М. Ліндлі, Р. Раш.

Дадзеныя музычна-акустычных даследаванняў шырока прымяняюцца на практыцы, асабліва ў выхаванні слыху і адукацыі музыкантаў-выканаўцаў, у канструяванні і наладзе музычных інструментаў (у т. л. рэканструкцыі старадаўніх інструментаў, якія ўжываюцца ў аўтэнтычным выканальніцтвы), у арганізацыі сучаснага гуказапісу (у т. л. аснашчэнне аудыёстудыі), у тэхніцы кампазіцыі электроннай музыкі, у будаўніцтве тэатраў, канцэртных залаў і іншых памяшканняў, якія прадугледжваюць натуральнае і прыемнае распаўсюджванне гуку, і г. д.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Helmholtz H. Die Lehre von den Tonempfindungen als physiologische Grundlage für Theorie der Musik. Braunschweig, 1863; рус. перевод под назв. «Учение о слуховых ощущениях как физиологическая основа для теории музыки». СПб., 1875.
  • Stumpf C. Tonpsychologie. 2 Bände. Leipzig, 1883 (Bd.1); Leipzig, 1890 (Bd.2).
  • Riemann H. Katechismus der Akustik (Musikwissenschaft). Leipzig, 1891; начиная со 2-го издания (1914) под назв. «Handbuch der Akustik»; рус. перевод Н. Д. Кашкина под назв. «Акустика с точки зрения музыкальной науки» (М., 1898).
  • Hindemith P. Unterweisung im Tonsatz. Teil 1. Mainz, 1937.
  • Музыкальная акустика, под ред. Н.А. Гарбузова. М., 1954.
  • Применение акустических методов исследования в музыкознании. Сб. статей. М., 1964.
  • Володин А.А. Роль гармонического спектра в восприятии высоты и тембра звука // Музыкальное искусство и наука. М., 1970.
  • Кузнецов Л. А. Акустика музыкальных инструментов. М., 1989.
  • Назайкинский Е.В. ТВМ // Музыка и информатика. М., 1999.
  • Старчеус М. С. Слух музыканта. М.: Моск. гос. консерватория им. П.И. Чайковского, 2003.
  • Алдошина И. А., Приттс Р. Музыкальная акустика. Учебник для вузов. СПб.: Композитор, 2006.