Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: ml:കെ ജി ബി змяніў: bg:Комитет за държавна сигурност (СССР) |
др r2.7.3) (робат змяніў: ml:കെ.ജി.ബി. |
||
Радок 69: | Радок 69: | ||
[[lv:Valsts drošības komiteja]] |
[[lv:Valsts drošības komiteja]] |
||
[[mk:КГБ]] |
[[mk:КГБ]] |
||
[[ml:കെ |
[[ml:കെ.ജി.ബി.]] |
||
[[nl:KGB]] |
[[nl:KGB]] |
||
[[nn:KGB]] |
[[nn:KGB]] |
Версія ад 19:29, 5 мая 2012
Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР) — дзяржаўны орган, які выконваў задачы абароны канстытуцыйнага парадку СССР.
Гісторыя
Назва арганізацыі з цягам часу неаднаразова мянялася. 20 снежня 1917 бальшавіцкі ўрад Расіі ўтварыў Усерасійская надзвычайная камісія (УНК - па-рас. ВЧК). Першы старшыня: Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў — чэкісты.
6 лютага 1922 Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) прыняў пастанову аб скасаванні УНК і ўтварэнні Дзяржаўнай палітычнай управы (ДПУ) ў Народны камісарыят унутраных справаў (НКУС) РСФСР. 2 лістапада 1923 прэзідыум ЦВК СССР стварыў Аб'яднаную ДПУ пры ўрадзе СССР. 10 ліпеня 1934 ў адпаведнасці з пастановай ЦВК СССР АДПУ зноў увайшла ў НКУС.
3 лютага 1941 з НКУС вылучылі Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ). У ліпені 1941 году НКДБ СССР і НКУС СССР зноў былі аб'яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР. 15 сакавіка 1946 НКДБ ператварылі міністэрства (МДБ). 7 сакавіка 1953 МДБ улучылі ў Міністэрства ўнутраных справаў (МУС) СССР.
13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР (з 1978 — КДБ СССР).
6 мая 1991 старшыня Вярхоўнага Савету РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КДБ СССР Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў падпісалі пратакол аб стварэнні ў адпаведнасці з рашэннем З'езду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бяспекі РСФСР (КДБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.
26 лістапада 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэнні КДБ РСФСР у Агенцтва Федэральнай бяспекі РСФСР (АФБ РСФСР). 28 лістапада 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяванні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бяспекі (МСБ)».
3 снежня 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі». На падставе Закону КДБ СССР быў скасаваны, і на пераходны перыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) і Цэнтральная служба разведкі СССР.
19 снежня 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ. 14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзідэнта РСФСР «Аб утварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР».
Кіраўніцтва
Старшыні КДБ СССР
- Іван Сяроў (13 сакавіка 1954 — 8 снежня 1958), генерал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генерал арміі
- Аляксандр Шалепін (25 снежня 1958 — 13 лістапада 1961)
- Уладзімір Сямічасны (13 лістапада 1961 — 18 мая 1967), з 9 снежня 1963 году — генерал-палкоўнік
- Юрый Андропаў (18 мая 1967 — 26 мая 1982), з 17 снежня 1973 — генерал-палкоўнік, з 10 верасня 1976 — генерал арміі
- Віталь Федарчук (26 мая — 17 снежня 1982), генерал-палкоўнік
- Віктар Міхайлавіч Чэбрыкаў (17 снежня 1982 — 1 кастрычніка 1988), генерал-палкоўнік, з 4 лістапада 1983 — генерал арміі
- Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў (1 кастрычніка 1988 — 21 жніўня 1991), генерал арміі
- Вадзім Бакацін (23 жніўня — 22 кастрычніка 1991), генерал-лейтэнант