Руска-візантыйская архітэктура: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др робат дадаў: ru:Псевдорусский стиль |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
[[ka:ფსევდორუსული სტილი]] |
[[ka:ფსევდორუსული სტილი]] |
||
[[pl:Styl bizantyńsko-rosyjski]] |
[[pl:Styl bizantyńsko-rosyjski]] |
||
[[ru:Псевдорусский стиль]] |
Версія ад 01:51, 7 чэрвеня 2012
«Руска-візантыйская архітэктура», псеўдару́скі стыль, архітэктурны стыль у плыні рэстаўратарства, які існаваў у 2-й палове 19 ст. у Расійскай імперыі. Адным з заснавальнікаў стылю лічыцца К. Тон.
Асноўнымі рысамі стылю былі эклектычнасць і наследаванне рускаму дойлідству 17 ст. у кампазіцыі і ў вонкавых упрыгожаннях (ляпніна, кераміка, паліва).
У Беларусі ў гэтым стылі былі збудаваныя многія тагачасныя праваслаўныя цэрквы (Баранавічы, Барысаў, Брэст, Гродна) і інш. Найбольш удалымі творамі гэтага стылю ў Беларусі лічацца мемарыяльны храм у в. Лясной, прысвечаны 200-годдзю перамогі рускіх над шведамі і капліца склепу Паскевічаў у Гомелі[1], сабор Пятра і Паўла ў Мінску, Георгіеўская царква ў Чавусах і інш. З іншага боку, па прамым указанні царскіх уладаў дзясяткамі будаваліся і горшыя ўзоры гэтага стылю (напр., у Полацку, Віцебску, Барысаве і інш.), ацэненыя яшчэ ў савецкія часы як матэрыяльны выраз каланіяльнай палітыкі царызму[2].
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руска-візантыйская архітэктура