Каланіялізм
Каланіялізм, сістэма панавання групы прамыслова развітых краін (метраполій) над астатнім светам у 16—20 стагоддзях. Каланіяльная палітыка — гэта палітыка эксплуатацыі з дапамогай ваеннага, палітычнага і эканамічнага прымусу народаў, краін і тэрыторый пераважна з іншанацыянальным насельніцтвам, як правіла, эканамічна менш развітых.
Злом каланіяльнай сістэмы (дэкаланізацыя) адбыўся ў другой палове 20 стагоддзя з набыццём незалежнасці Індыяй і шэрагам афрыканскіх краін. Але і ў посткаланіяльны перыяд развітыя заходнія краіны захоўваюць сваё эканамічнае (а часам і палітычнае) панаванне над многімі краінамі Трэцяга свету (неакаланіялізм).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Каланіяльныя імперыі
- Каланіяльная вайна
- Нацыянальна-вызваленчы рух
- Неакаланіялізм
- Халодная вайна
- Рух недалучэння
- Алфавітны спіс сучасных залежных тэрыторый свету
- Спіс краін і тэрыторый свету, якія калі-небудзь былі калоніямі, па іх метраполіям
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каланіялізм