Секс у рэкламе: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Маркетынг}} '''Секс у рэкламе''' — выкарыстанне сексуальных ці эратычных вобразаў, выяваў ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:07, 22 жніўня 2012

Маркетынг
Асноўныя канцэпцыі

Прадукт · Кошт
Дыстрыбуцыя · Паслуга · Розніца
Кіраванне брэндам (англ.)
Экаўнт-маркетынг · Этыка (англ.)
Эфектыўнасць (англ.)
Даследаванне рынка
Сегментацыя рынка
Маркетынгавая стратэгія
Маркетынг-менеджмент (англ.)
Рыначнае дамінаванне (англ.)

Рэкламны кантэнт

Рэклама · Прамы маркетынг ·
Брэнд · Персанальныя продажы
Продакт-плейсмент · Паблісіці
Стымуляванне збыту · Секс у рэкламе
Маркетынг лаяльнасці · Прэміі (англ.) · Падарункавы маркетынг (англ.)

Рэкламныя носьбіты

Друк · Публікацыі
Радыё · Вонкавая рэклама
Інтэрнэт-маркетынг · Пункт продажаў (англ.)
Мерчандайзінг
Лічбавы маркетынг · Ін-гейм
Кропельны маркетынг (англ.)
Сарафаннае радыё
Твар брэнда (англ.) · Дэгустацыі (англ.)

Секс у рэкламе — выкарыстанне сексуальных ці эратычных вобразаў, выяваў у рэкламе для прыцягнення цікавасці да нейкага прадукту з мэтай продажу. Характэрная рыса сексу ў рэкламе заключаецца ў адсутнасці сувязі між рэкламуемым прадуктам і выкарыстоўваемымі вобразамі, такімі, напрыклад, як прыгожая жанчына. Мэта сексуальнага вобразу ў рэкламе — прыцягнуць увагу патэнцыйнага пакупніка ці спажыўца. Секс у рэкламе ўключае галізну, пінап, біфкейк (выкарыстанне выяваў поўнасцю ці напалову абгалелых мужчынскіх целаў).

У сучаснай рэкламе тавараў шырокага спажывання (у часопісах, на тэлебачанні і г.д.) секс прадстаўлены ў рэкламных прадуктах вялікай колькасці гандлёвых марак. Сексуальныя вобразы жанчын і мужчын спрыяюць прасоўванню адзення, алкаголю, касметыкі і парфумерыі. Рэкламадаўцы, такія як Calvin Klein, Victoria’s Secret, Pepsi выкарыстоўваюць сексуальныя вобразы для культывавання паўсюднага сексуальна афарбаванай прысутнасці ў інфармацыйным асяроддзі.[1]

Канцэпцыя

Секс у рэкламе асноўваецца на праяўленні цікавасці ў людзей да ўсяго, што звязана з сексуальнасцю. Рэзультаты маркетынгу паказваюць, што сексуальныя вобразы спрыяюць продажы тавараў і паслуг. З маркетынгавага пункту гледжання сексуальнасць можа мець біялагічны, эмацыянальны ці духоўны аспекты. Біялагічны аспект сексуальнасці базіруецца на рэпрадуктыўныя механізмы. Эмацыянальны аспект сексуальнасці апіраецца на сувязі, якія існуюць між людзьмі, і выражаецца праз пачуцці і фізічныя праяўленні палюбоўных перажыванняў, эмоцый, дэманстрацыі клопатаў, даверу, блізкасці.

Выявы прыгожых жанчын часта з'яўляюцца ў рэкламе нават без сувязі з рэкламуемым прадуктам. Рэклама мыла у перыяд Першай сусветнай вайны паказвае маракоў, якія мыюцца на палубе карабля.

Зноскі

Спасылкі