Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: clean up using AWB (7893)
др →‎Старшыні КДБ СССР: clean up using AWB (7893)
Радок 20: Радок 20:
== Кіраўніцтва ==
== Кіраўніцтва ==
=== Старшыні КДБ СССР ===
=== Старшыні КДБ СССР ===
* [[Іван Сяроў]] ([[13 сакавіка]] [[1954]] — [[8 снежня]] [[1958]]), генерал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генерал арміі
* [[Іван Сяроў]] ([[13 сакавіка]] [[1954]] — [[8 снежня]] [[1958]]), генерал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 года — генерал арміі
* [[Аляксандр Шалепін]] ([[25 снежня]] [[1958]] — [[13 лістапада]] [[1961]])
* [[Аляксандр Шалепін]] ([[25 снежня]] [[1958]] — [[13 лістапада]] [[1961]])
* [[Уладзімір Сямічасны]] ([[13 лістапада]] [[1961]] — [[18 мая]] [[1967]]), з [[9 снежня]] [[1963]] году — генерал-палкоўнік
* [[Уладзімір Сямічасны]] ([[13 лістапада]] [[1961]] — [[18 мая]] [[1967]]), з [[9 снежня]] [[1963]] года — генерал-палкоўнік
* [[Юрый Андропаў]] ([[18 мая]] [[1967]] — [[26 мая]] [[1982]]), з [[17 снежня]] [[1973]] — генерал-палкоўнік, з [[10 верасня]] [[1976]] — генерал арміі
* [[Юрый Андропаў]] ([[18 мая]] [[1967]] — [[26 мая]] [[1982]]), з [[17 снежня]] [[1973]] — генерал-палкоўнік, з [[10 верасня]] [[1976]] — генерал арміі
* [[Віталь Федарчук]] ([[26 мая]] — [[17 снежня]] [[1982]]), генерал-палкоўнік
* [[Віталь Федарчук]] ([[26 мая]] — [[17 снежня]] [[1982]]), генерал-палкоўнік

Версія ад 00:21, 30 жніўня 2012

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР) — дзяржаўны орган, які выконваў задачы абароны канстытуцыйнага парадку СССР.

Гісторыя

Назва арганізацыі з цягам часу неаднаразова мянялася. 20 снежня 1917 бальшавіцкі ўрад Расіі ўтварыў Усерасійская надзвычайная камісія (УНК - па-рас. ВЧК). Першы старшыня: Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў — чэкісты.

6 лютага 1922 Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) прыняў пастанову аб скасаванні УНК і ўтварэнні Дзяржаўнай палітычнай управы (ДПУ) ў Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) РСФСР. 2 лістапада 1923 прэзідыум ЦВК СССР стварыў Аб'яднаную ДПУ пры ўрадзе СССР. 10 ліпеня 1934 ў адпаведнасці з пастановай ЦВК СССР АДПУ зноў увайшла ў НКУС.

3 лютага 1941 з НКУС вылучылі Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ). У ліпені 1941 года НКДБ СССР і НКУС СССР зноў былі аб'яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР. 15 сакавіка 1946 НКДБ ператварылі міністэрства (МДБ). 7 сакавіка 1953 МДБ улучылі ў Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) СССР.

13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР (з 1978 — КДБ СССР).

6 мая 1991 старшыня Вярхоўнага Савета РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КДБ СССР Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў падпісалі пратакол аб стварэнні ў адпаведнасці з рашэннем З'езду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бяспекі РСФСР (КДБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.

26 лістапада 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэнні КДБ РСФСР у Агенцтва Федэральнай бяспекі РСФСР (АФБ РСФСР). 28 лістапада 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяванні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бяспекі (МСБ)».

3 снежня 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі». На падставе Закону КДБ СССР быў скасаваны, і на пераходны перыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) і Цэнтральная служба разведкі СССР.

19 снежня 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ. 14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзідэнта РСФСР «Аб утварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР».

Кіраўніцтва

Старшыні КДБ СССР